Мастэрс 2017 (снукер)
Мастэрс 2017 | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 15–22 студзеня 2017 |
Арэна | «Аляксандра-палац» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £600,000 |
Прызавыя пераможцы | £200,000 |
Мінулы чэмпіён | Роні О’Саліван |
Фінал | |
Пераможца | Роні О’Саліван |
Фіналіст | Джо Пэры |
Лік | 10:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 147 |
Колькасць соценных серый | 26 |
Найвышэйшая серыя | 141 (Марка Фу) |
←2016 ● Мастэрс ● 2018→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Адкрыты чэмпіянат Шатландыі | German Masters→ |
Ма́стэрс 2017 (англ.: Masters 2017, таксама вядомы як Dafabet Masters 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2017 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 43-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у чацвёрты раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.
У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які абараніў свой тытул і здабыў рэкордную сёмую перамогу на турніры Мастэрс. На шляху да перамогі ён перайграў Ляна Вэньбо (6:5), Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:3), Марка Фу ў паўфінальным матчы (6:4) і Джо Пэры ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы англічанін выйграў 61-ы прафесійны турнір і 17-ы турнір Трайной кароны ў кар'еры, а таксама першы прафесійны турнір за 11 месяцаў (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў лютым 2016 года). Апроч таго, О'Саліван стаў першым снукерыстам з 2002 года, якому ўдалося абараніць тытул найбуйнейшага запрашальнага спаборніцтва (у 2001 і 2002 гадах пераможцам мастэрс станавіўся Пол Хантэр).
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]Мастэрс 2017 года стаў 43-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.
Мастэрс 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2016/2017.
Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]У 2017 годзе анлайн-сэрвіс Dafabet у чацвёрты раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2016 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,750,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£850,000), а таксама чэмпіянату Кітая (£650,000) перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2016/2017.
Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 склаў £170,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету 2017 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £375,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2015/2016. Першы прыз чэмпіянату Кітая 2016 года таксама быў роўны £200,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £200000 |
Фіналіст | £90000 |
Паўфіналісты | £50000 |
Чвэрцьфіналісты | £25000 |
1/8 фіналу | £12500 |
Найвышэйшы брэйк | £10000 |
Агульны прызавы фонд | £600000 |
Фармат турніру
[правіць | правіць зыходнік]На Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
1/8 фіналу | 15—18 студзеня | 11 | 6 |
1/4 фіналу | 19—20 студзеня | 11 | 6 |
1/2 фіналу | 21 студзеня | 11 | 6 |
Фінал | 22 студзеня | 19 | 10 |
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 5 снежня 2016 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.
Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 23-і раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2017 года. Марк Уільямс прымаў удзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 19-ы раз, а Шон Мёрфі і Дзін Цзюньхуэй — у 13-ы раз.
Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо ў 23-і раз запар. Такім чынам, ён абышоў вынік шасціразовага чэмпіёна Стывена Хендры, які ўдзельнічаў на 22-х турнірах запар з 1989 па 2011 гады. Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).
У 2017 годзе на Мастэрс, на якім дагэтуль прымалі ўдзел усяго 84 снукерысты з самога заснавання, дэбютантам стаў Кайрэн Уілсан.
З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (6 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016), які, разам са Стывенам Хендры быў рэкардсменам па колькасці тытулаў спаборніцтва. У выпадку перамогі О'Саліван меў магчымасць стаць аднаасобным лідарам па колькасці тытулаў Мастэрс. Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Марк Уільямс (2 тытулы: 1998, 2003), Шон Мёрфі (2015), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).
Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2017 года стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу, Джону Хігінсу і Роні О’Салівану ў часе турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2017 года, стаў 25-гадовы дэбютант Кайрэн Уілсан. Джаду Трампу было 27 гадоў, а кітайцам Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
П | Р[у 1] | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 2] | 100+[у 2] | НБ[у 2] | Ф/50+[у 2] | Ф/100+[у 2] | ПГ (£)[у 3] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 13 | Роні О’Саліван | 05.12.1975 | 1994 | Перамога (1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016) |
22 | 63 | 47 | 16 | 74.6% | 634 | 376 | 258 | 59.31% | 278 | 62 | 143 | 2.28 | 10.23 | 1510000 |
2 | 1 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2008 | Перамога (2008, 2010, 2013) | 9 | 26 | 20 | 6 | 76.92% | 282 | 158 | 124 | 56.03% | 112 | 23 | 141 | 2.52 | 12.26 | 712500 |
3 | 2 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2006 | Паўфінал (2016) | 7 | 10 | 3 | 7 | 30% | 96 | 43 | 53 | 44.79% | 22 | 1 | 120 | 4.36 | 96 | 111000 |
4 | 3 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 1995 | Перамога (1999, 2006) | 22 | 45 | 25 | 20 | 55.56% | 433 | 229 | 204 | 52.89% | 141 | 27 | 140 | 3.07 | 16.04 | 749500 |
5 | 4 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2009 | Паўфінал (2012, 2016) | 6 | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 106 | 51 | 55 | 48.11% | 40 | 14 | 140 | 2.65 | 7.57 | 128500 |
6 | 6 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2004 | Перамога (2011) | 12 | 24 | 13 | 11 | 54.17% | 229 | 120 | 109 | 52.4% | 93 | 19 | 147 | 2.46 | 12.05 | 344000 |
7 | 5 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2001 | Перамога (2015) | 12 | 27 | 16 | 11 | 59.26% | 264 | 140 | 124 | 53.03% | 91 | 20 | 139 | 2.9 | 13.2 | 486500 |
8 | 7 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2004 | Перамога (2012) | 11 | 25 | 15 | 10 | 60% | 244 | 129 | 115 | 52.87% | 90 | 26 | 140 | 2.71 | 9.38 | 460000 |
9 | 9 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 2003 | Чвэрцьфінал (2015) | 8 | 9 | 1 | 8 | 11.11% | 80 | 29 | 51 | 36.25% | 17 | 4 | 106 | 4.71 | 20 | 114750 |
10 | 10 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2009 | Паўфінал (2011, 2015) | 8 | 17 | 9 | 8 | 52.94% | 163 | 85 | 78 | 52.15% | 53 | 11 | 138 | 3.08 | 14.82 | 184500 |
11 | 12 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2007 | Фінал (2016) | 6 | 9 | 3 | 6 | 33.33% | 84 | 35 | 49 | 41.67% | 24 | 6 | 132 | 3.5 | 14 | 138000 |
12 | 11 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2016 | 1/8 фіналу (2016) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 10 | 4 | 6 | 40% | 3 | 0 | 88 | 3.33 | — | 12500 |
13 | 14 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2000 | Чвэрцьфінал (2009, 2015) | 9 | 13 | 4 | 9 | 30.77% | 110 | 45 | 65 | 40.91% | 28 | 4 | 130 | 3.93 | 27.5 | 134000 |
14 | 8 | Марка Фу | 08.01.1978 | 2000 | Фінал (2011) | 10 | 18 | 8 | 10 | 44.44% | 162 | 72 | 90 | 44.44% | 47 | 12 | 147 | 3.45 | 13.5 | 222000 |
15 | 15 | Марк Уільямс | 21.03.1975 | 1995 | Перамога (1998, 2003) | 18 | 40 | 24 | 16 | 60% | 391 | 214 | 177 | 54.73% | 110 | 19 | 133 | 3.55 | 20.58 | 723000 |
16 | 16 | Кайрэн Уілсан | 23.12.1991 | 2017 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
- ↑ У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 19 снежня 2016 года пасля адкрытага чэмпіянату Шатландыі. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 5 снежня 2016 года пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі.
- ↑ а б в г д Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
- ↑ Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
Рэферы
[правіць | правіць зыходнік]На матчах Мастэрс 2017 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.
Рэферы | Матчы, якія абслугоўваў |
---|---|
Пол Кольер | Фінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу |
Тэры Камільеры | Паўфінал, 2 чвэрцьфіналы і 2 матчы 1/8 фіналу |
Ян Верхаас | Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу |
Расклад і кошт квіткоў
[правіць | правіць зыходнік]Мастэрс 2017 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 15 студзеня па нядзелю 22 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у чвэрцьфінальнай стадыі чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі) і дня тыдня (квіткі на матчы першага раўнда, якія праходзілі ў нядзелю, каштавалі даражэй, чым квіткі на матчы гэтай жа стадыі, якія праходзілі ў іншыя дні). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £16 да £21, на чвэрцьфіналы — ад £21 да £26, на паўфіналы — £41, на фінальны паядынак — £46. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £21 да £31, на чвэрцьфіналы — £41, на паўфіналы — £71, на фінальны паядынак — £76[1].
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) | Кошт квіткоў | |
---|---|---|---|---|---|
Квіткі на адну сесію | Квіткі на абедзве сесіі | ||||
15 студзеня | Нядзеля | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £21 | £31 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £21 | ||||
16 студзеня | Панядзелак | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £16 | £21 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £16 | ||||
17 студзеня | Аўторак | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £16 | £21 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £16 | ||||
18 студзеня | Серада | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £16 | £21 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £16 | ||||
19 студзеня | Чацвер | Чвэрцьфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £21 | £41 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £26 | ||||
20 студзеня | Пятніца | Чвэрцьфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £21 | £41 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £26 | ||||
21 студзеня | Субота | Паўфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £41 | £71 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £41 | ||||
22 студзеня | Нядзеля | Фінал | Дзённая сесія (13.00) | £46 | £76 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £46 |
Апроч таго, на чатыры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «PLATINUM» (£160 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£100-£200 — чвэрцьфіналы, £125-£235 — паўфіналы, £135 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзенні з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[1].
VIP |
PLATINUM |
Першая сесія — VIP, другая — PLATINUM |
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) | Кошт квіткоў | |
---|---|---|---|---|---|
Квіткі на адну сесію | Квіткі на абедзве сесіі | ||||
19 студзеня | Чацвер | Чвэрцьфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £100 | £200 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £110 | ||||
20 студзеня | Пятніца | Чвэрцьфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £100 | £200 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £110 | ||||
21 студзеня | Субота | Паўфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £125 | £235 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £125 | ||||
22 студзеня | Нядзеля | Фінал | Дзённая сесія (13.00) | £135 | £270 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £160 |
Ход турніру
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Першы раўнд да 6 перамог |
Чвэрцьфіналы да 6 перамог |
Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 10 перамог | |||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
12 | Лян Вэньбо | 5 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
8 | Ніл Робертсан | 3 | ||||||||||||||||
8 | Ніл Робертсан | 6 | ||||||||||||||||
13 | Алістэр Картэр | 3 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 6 | ||||||||||||||||
14 | Марка Фу | 4 | ||||||||||||||||
5 | Джад Трамп | 5 | ||||||||||||||||
14 | Марка Фу | 6 | ||||||||||||||||
14 | Марка Фу | 6 | ||||||||||||||||
10 | Марк Ален | 2 | ||||||||||||||||
4 | Джон Хігінс | 5 | ||||||||||||||||
10 | Марк Ален | 6 | ||||||||||||||||
1 | Роні О’Саліван | 10 | ||||||||||||||||
9 | Джо Пэры | 7 | ||||||||||||||||
3 | Сцюарт Бінэм | 1 | ||||||||||||||||
9 | Джо Пэры | 6 | ||||||||||||||||
9 | Джо Пэры | 6 | ||||||||||||||||
6 | Дзін Цзюньхуэй | 1 | ||||||||||||||||
6 | Дзін Цзюньхуэй | 6 | ||||||||||||||||
16 | Кайрэн Уілсан | 3 | ||||||||||||||||
9 | Джо Пэры | 6 | ||||||||||||||||
11 | Бары Хокінс | 5 | ||||||||||||||||
7 | Шон Мёрфі | 1 | ||||||||||||||||
11 | Бары Хокінс | 6 | ||||||||||||||||
11 | Бары Хокінс | 6 | ||||||||||||||||
2 | Марк Сэлбі | 3 | ||||||||||||||||
2 | Марк Сэлбі | 6 | ||||||||||||||||
15 | Марк Уільямс | 5 |
Фінал
[правіць | правіць зыходнік]Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Пол Кольер. Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 22 студзеня 2017. | ||
Роні О’Саліван (1) Англія |
10:7 | Джо Пэры (9) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Статыстыка гульцоў
| ||
Дзённая сесія: 24:79 (72), 16:101 (53), 86:27 (58), 31:90 (74), 0:115 (115), 67:40, 61:21, 81:23 (55) Вячэрняя сесія: 51:14, 124:4 (56, 68), 67:12, 108:15 (85), 1:117 (117), 1:92 (92), 130:0 (112), 1:106 (53), 59:39 | ||
112 | Найвышэйшы брэйк | 117 |
1 | Соценныя брэйкі | 2 |
6 | Брэйкі 50+ | 7 |
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе брэйкі 50+ |
---|---|---|---|---|
Марка Фу | 17 | 6 | 11 | 141, 140, 130, 110, 110, 102; 97, 89, 88, 83, 83, 80, 74, 65, 64, 58, 56 |
Марк Сэлбі | 7 | 3 | 4 | 139, 109, 101; 89, 76, 71, 62 |
Сцюарт Бінэм | 1 | 1 | 0 | 132 |
Джо Пэры | 17 | 5 | 12 | 127, 117, 116, 115, 107; 92, 77, 76, 74, 72, 70, 63, 62, 57, 55, 53, 53 |
Роні О’Саліван | 21 | 3 | 18 | 122, 121, 112; 95, 89, 85, 82, 80, 69, 68, 68, 63, 63, 58, 56, 55, 55, 55, 55, 54, 51 |
Дзін Цзюньхуэй | 6 | 1 | 5 | 120; 73, 65, 65, 54, 50 |
Ніл Робертсан | 8 | 1 | 7 | 117; 85, 78, 74, 73, 69, 62, 59 |
Джад Трамп | 6 | 2 | 4 | 112, 102; 87, 79, 67, 53 |
Джон Хігінс | 4 | 1 | 3 | 111; 77, 67, 54 |
Лян Вэньбо | 4 | 1 | 3 | 109; 83, 65, 50 |
Кайрэн Уілсан | 1 | 1 | 0 | 106 |
Марк Ален | 6 | 1 | 5 | 104; 81, 70, 67, 54, 51 |
Алістэр Картэр | 3 | 0 | 3 | 93, 83, 73 |
Бары Хокінс | 12 | 0 | 12 | 89, 85, 79, 77, 63, 62, 60, 58, 58, 53, 51, 50 |
Марк Уільямс | 4 | 0 | 4 | 65, 58, 53, 50 |
Шон Мёрфі | 1 | 0 | 1 | 60 |
Увогуле | 118 | 26 | 92 | Найвышэйшы брэйк: 141 (Марка Фу) |
Статыстыка турніру
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка гульцоў
[правіць | правіць зыходнік]Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НБ | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Роні О’Саліван | Фінал: Джо Пэры 10:7 | 4 | 4 | 0 | 47 | 28 | 19 | 59.57% | 21 | 3 | 122 | 2.24 | 15.67 | 200000 |
Джо Пэры | Фінал: Роні О’Саліван 7:10 | 4 | 3 | 1 | 42 | 25 | 17 | 59.52% | 17 | 5 | 127 | 2.47 | 8.4 | 90000 |
Бары Хокінс | 1/2 фіналу: Джо Пэры 5:6 | 3 | 2 | 1 | 27 | 17 | 10 | 62.96% | 12 | 0 | 89 | 2.25 | — | 50000 |
Марка Фу | 1/2 фіналу: Роні О’Саліван 4:6 | 3 | 2 | 1 | 29 | 16 | 13 | 55.17% | 17 | 6 | 141 | 1.71 | 4.83 | 50000 |
Ніл Робертсан | 1/4 фіналу: Роні О’Саліван 3:6 | 2 | 1 | 1 | 18 | 9 | 9 | 50% | 8 | 1 | 117 | 2.25 | 18 | 25000 |
Марк Сэлбі | 1/4 фіналу: Бары Хокінс 3:6 | 2 | 1 | 1 | 20 | 9 | 11 | 45% | 7 | 3 | 139 | 2.86 | 6.67 | 25000 |
Дзін Цзюньхуэй | 1/4 фіналу: Джо Пэры 1:6 | 2 | 1 | 1 | 16 | 7 | 9 | 43.75% | 6 | 1 | 120 | 2.67 | 16 | 25000 |
Марк Ален | 1/4 фіналу: Марка Фу 2:6 | 2 | 1 | 1 | 19 | 8 | 11 | 42.11% | 6 | 1 | 104 | 3.17 | 19 | 25000 |
Джад Трамп | 1/8 фіналу: Марка Фу 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 6 | 2 | 112 | 1.83 | 5.5 | 12500 |
Джон Хігінс | 1/8 фіналу: Марк Ален 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 4 | 1 | 111 | 2.75 | 11 | 12500 |
Лян Вэньбо | 1/8 фіналу: Роні О’Саліван 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 4 | 1 | 109 | 2.75 | 11 | 12500 |
Марк Уільямс | 1/8 фіналу: Марк Сэлбі 5:6 | 1 | 0 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 4 | 0 | 65 | 2.75 | — | 12500 |
Кайрэн Уілсан | 1/8 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33.33% | 1 | 1 | 106 | 9 | 9 | 12500 |
Алістэр Картэр | 1/8 фіналу: Ніл Робертсан 3:6 | 1 | 0 | 1 | 9 | 3 | 6 | 33.33% | 3 | 0 | 93 | 3 | — | 12500 |
Сцюарт Бінэм | 1/8 фіналу: Джо Пэры 1:6 | 1 | 0 | 1 | 7 | 1 | 6 | 14.29% | 1 | 1 | 132 | 7 | 7 | 12500 |
Шон Мёрфі | 1/8 фіналу: Бары Хокінс 1:6 | 1 | 0 | 1 | 7 | 1 | 6 | 14.29% | 1 | 0 | 60 | 7 | — | 12500 |
Статыстыка паводле краін
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Англія | 9 удзельнікаў (56.25%) | 4 удзельнікі (50%) | 3 удзельнікі (75%) | 2 удзельнікі (100%) | ||||
4 перамогі – 5 паразаў (-5) | 3 перамогі – 1 параза (+8) | 2 перамогі – 1 параза (+2) | 1 перамога – 1 параза (0) | |||||
Пэры (6:1) Хокінс (6:1) О'Саліван (6:5) Сэлбі (6:5) |
Трамп (5:6) Картэр (3:6) Уілсан (3:6) Бінэм (1:6) Мёрфі (1:6) |
Пэры (6:1) О'Саліван (6:3) Хокінс (6:3) |
Сэлбі (3:6) | О'Саліван (6:4) Пэры (6:5) |
Хокінс (5:6) | О'Саліван (10:7) | Пэры (7:10) | |
Ганконг | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | |||||
1 перамога – 0 паразаў (+1) | 1 перамога – 0 паразаў (+4) | 0 перамог – 1 параза (-2) | ||||||
Фу (6:5) | Фу (6:2) | Фу (4:6) | ||||||
Кітай | 2 удзельнікі (12.5%) | 1 удзельнік (12.5%) | ||||||
1 перамога – 1 параза (+2) | 1 перамога – 0 паразаў (-5) | |||||||
Дзін (6:3) | Лян (5:6) | Дзін (1:6) | ||||||
Аўстралія | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | ||||||
1 перамога – 1 параза (+3) | 1 перамога – 0 паразаў (-3) | |||||||
Робертсан (6:3) | Робертсан (3:6) | |||||||
Паўночная Ірландыя | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | ||||||
1 перамога – 1 параза (+1) | 1 перамога – 0 паразаў (-4) | |||||||
Ален (6:5) | Ален (2:6) | |||||||
Шатландыя | 1 удзельнік (6.25%) | |||||||
0 перамог – 1 параза (-1) | ||||||||
Хігінс (5:6) | ||||||||
Уэльс | 1 удзельнік (6.25%) | |||||||
0 перамог – 1 параза (-1) | ||||||||
Уільямс (5:6) |
Агульная статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 16 | 8 | 4 | 2 | 16 |
Колькасць матчаў | 8 | 4 | 2 | 1 | 15 |
Колькасць фрэймаў | 76 (88) | 33 (44) | 21 (22) | 17 (19) | 147 (173) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 9.5 | 8.25 | 10.5 | 17 | — |
Самая буйная перамога | 6:1 (2) | 6:1 (1) | 6:4 (1) | 10:7 (1) | 6:1 (3) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 4 | 0 | 1 | 0 | 5 |
Колькасць брэйкаў 50+ | 62 | 25 | 18 | 13 | 118 |
Колькасць соценных брэйкаў | 17 | 3 | 3 | 3 | 26 |
Найвышэйшы брэйк | 139 (Сэлбі) | 140 (Фу) | 141 (Фу) | 117 (Пэры) | 141 (Фу) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы | 7.75 | 6.25 | 9 | 13 | — |
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы | 2.13 | 0.75 | 1.5 | 3 | — |
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) | 1.23 | 1.32 | 1.17 | 1.31 | 1.25 |
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) | 4.47 | 11 | 7 | 5.67 | 5.65 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б PROVISIONAL FORMAT OF PLAY (англ.) (PDF). World Snooker. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мастэрс 2017 на Snooker.org (англ.)
- Статыстыка Мастэрс 2017 на CueTracker.net (англ.)