«Здароўе інтэрнэту і жыцця ў ім – вось чаму мы існуём».
Мітчэл Бэйкер, выканаўчы старшыня праўлення, Mozilla Foundation
Mozilla стварае прадукты, якія паважаюць прыватнасць
-
Прыватнае і бяспечнае агляданне
-
Самыя цікавыя артыкулы з інтэрнэту
-
Выяўляйце падробленыя агляды пакупак
-
Схавайце свой нумар тэлефона і электронную пошту ад спамераў
-
VPN, якому можна давяраць
-
Абараніце сваю прыватную інфармацыю ад брокераў дадзеных
“Mozilla робіць стаўкі, каб паказаць свету, што бізнес можна рабіць з дапамогай надзейнага штучнага інтэлекту. Гэта ўключае ў сябе такія рэчы, як правы чалавека, абарону дадзеных і празрыстасць, у аснове працы гэтых складаных сістэм».
Politico
Далучайцеся да нас у стварэнні надзейнага ШІ
Праца Mozilla з штучным інтэлектам – гэта не проста новая рэч. Мы выдаткавалі гады на фінансаванне, стварэнне і адстойванне адкрытага, справядлівага і адказнага развіцця штучнага інтэлекту. Мы сканцэнтраваныя на стварэнні штучнага інтэлекту, які служыць людзям, аддае перавагу празрыстасці і падтрымлівае грамадскае дабро, а не карпаратыўную павестку.
ПадрабязнейТакім чынам, што такое Mozilla?
Па сутнасці, Mozilla з'яўляецца актывісцкай арганізацыяй пад кіраўніцтвам Mozilla Foundation, якая ўносіць змены ў свет праз розныя мерапрыемствы, у тым ліку Mozilla Corporation, MZLA, Mozilla Ventures і Mozilla AI. Чым мы адрозніваемся? Паколькі мы кіруемся місіяй, гэта азначае, што ў нас ёсць свабода прымаць усе нашы рашэнні зыходзячы з таго, што лепш для інтэрнэту і ўсіх у сеціве, а не зыходзячы з патрабаванняў акцыянераў — у нас насамрэч няма ніводнага з іх.
Даведацца аб Mozilla FoundationАхвяруйце Mozilla Foundation сёння, каб Інтэрнэт заставаўся адкрытым і даступным для ўсіх.
Далучайцеся да барацьбы за здаровы інтэрнэт
Ваш голас. Ваш код. Вашы ідэі. Ёсць літаральна тысячы спосабаў, як вы можаце зрабіць свой уклад у Mozilla.
Стаць валанцёрам з MozillaАднойчы мы аддалі наш зыходны код…
Праект Mozilla быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1998 годзе, калі браўзер Netscape прыняў радыкальнае рашэнне выдаць свой праграмны код грамадскасці для далейшага развіцця і ўдасканалення. У той час адна кампанія валодала фактычнай манаполіяй на тое, як людзі карыстаюцца Інтэрнэтам.
У рэшце рэшт, праект з адкрытым зыходным кодам Mozilla ператварыўся ў надзвычай папулярную першую версію Firefox.
Сёння Mozilla працягвае свой рух да лепшага Інтэрнэту з мільёнамі актыўных членаў супольнасці па ўсім свеце, якія выступаюць за этычныя тэхналогіі, надзейны штучны інтэлект і ствараюць прадукты, якія ставяць на першае месца канфідэнцыяльнасць і даюць больш магчымасцей людзям.