Ну, пачакай!: розьніца паміж вэрсіямі
д выдаленая Катэгорыя:Мультфільмы пра зайцаў; дададзеная Катэгорыя:Мультфільмы пра зайцоў з дапамогай HotCat |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.3 |
||
(не паказаная 1 прамежная вэрсія аўтарства яшчэ аднаго ўдзельніка) | |||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|Назва = Ну, пачакай! |
|Назва = Ну, пачакай! |
||
|Арыгінальная назва = Ну, погоди! |
|Арыгінальная назва = Ну, погоди! |
||
|Выява = |
|Выява = The Soviet Union 1988 CPA 5918 stamp (Well, Just You Wait!).jpg |
||
|Памер = 300пкс |
|Памер = 300пкс |
||
|Подпіс выявы = |
|Подпіс выявы = |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
Кожны выпуск пачынаецца з кадру з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза "Ну, пачакай!". Пасьля гэтага на экране зьяўляецца назва сэрыялу і нумар выпуску, пасьля чаго ідуць тытры, выкананыя без мультыплікацыі (ўтрымліваюць толькі тэкст). Падчас тытраў гучыць кампазыцыя «Водныя лыжы» ({{мова-hu|Vízisí}}) вугорскага кампазытара [[Тамаш Дэак|Тамаша Дэака]] ({{мова-hu|Tamás Deák}} у выкананьні вугорскага вакальнага ансамбля «Гармонія» ({{мова-hu|Harmónia}}) і танцавальнага аркестру вугорскага радыё ({{мова-hu|Magyar Rádió Tánczenekara}})<ref>9 выпуск телепередачи «Золотой винил».</ref>. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай "Ну, пачакай!". |
Кожны выпуск пачынаецца з кадру з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза "Ну, пачакай!". Пасьля гэтага на экране зьяўляецца назва сэрыялу і нумар выпуску, пасьля чаго ідуць тытры, выкананыя без мультыплікацыі (ўтрымліваюць толькі тэкст). Падчас тытраў гучыць кампазыцыя «Водныя лыжы» ({{мова-hu|Vízisí}}) вугорскага кампазытара [[Тамаш Дэак|Тамаша Дэака]] ({{мова-hu|Tamás Deák}} у выкананьні вугорскага вакальнага ансамбля «Гармонія» ({{мова-hu|Harmónia}}) і танцавальнага аркестру вугорскага радыё ({{мова-hu|Magyar Rádió Tánczenekara}})<ref>9 выпуск телепередачи «Золотой винил».</ref>. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай "Ну, пачакай!". |
||
Музычнае афармленьне мультфільму прадстаўлена ў значнай ступені савецкімі і замежнымі песьнямі і інструмэнтальнымі мэлёдыямі, сярод якіх сустракаюцца як тыя, што выдаваліся раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільму<ref>[https://docs.zoho.com/sheet/open/0vo1g709ffd97edae41559a0c6ba2f7e1c2be/sheets/%D0%A2%D1%80%D0%B5%D0%BA%D0%B8%20%D0%9D%D0%9F%20%D0%BE%D1%82%201%20%D0%BA%2014/ranges/A1 Список треков НП - Zoho Sheet]</ref>. |
Музычнае афармленьне мультфільму прадстаўлена ў значнай ступені савецкімі і замежнымі песьнямі і інструмэнтальнымі мэлёдыямі, сярод якіх сустракаюцца як тыя, што выдаваліся раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільму<ref>[https://web.archive.org/web/20181119011003/https://docs.zoho.com/sheet/open/0vo1g709ffd97edae41559a0c6ba2f7e1c2be/sheets/%D0%A2%D1%80%D0%B5%D0%BA%D0%B8%20%D0%9D%D0%9F%20%D0%BE%D1%82%201%20%D0%BA%2014/ranges/A1 Список треков НП - Zoho Sheet]</ref>. |
||
== Сьпіс выпускаў == |
== Сьпіс выпускаў == |
Цяперашняя вэрсія на 04:48, 30 красавіка 2023
Ну, пачакай! | |
Ну, погоди! | |
Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
---|---|
Жанр | камэдыйны тэлесэрыял |
Рэжысэр | Вячаслаў Кацёначкін |
Аўтар сцэнару | Фелікс Камаў, Аляксандар Курляндзкі, Аркадзь Хайт |
Ролі агучвалі | Анатоль Папанаў (Воўк, выпускі 1—16), Клара Румянава (Заяц, 1—18), Ігар Хрысьценка (Воўк, 19—20), Вольга Зьверава (Заяц, 19—20) |
Кампазытар | розныя |
Студыя | Союзмультфильм |
Краіна | СССР, Расея |
Прэм’ера | 1969 |
Папярэдні | Ну, пачакай! |
Наступны | I'll Get You! Holidays |
«Ну, пачака́й!» або «Сьцеражы́ся!» (па-расейску: Ну, погоди!) — савецкі, а пасьля расейскі мультыплікацыйны сэрыял пра Воўка і Зайца, які здымаўся на кінастудыі «Саюзмультфільм» (1969—1993 гг.). Коратка адноўлены (19 і 20 сэрыі) на студыі «Крыстмас Філмз» 2005—2006.
Тэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя пэрсанажы мультфільму — Воўк (агучаны Анатолем Папанавым) і Заяц (агучаны Кларай Румянавай). Акрамя гэтых пэрсанажаў сустракаюцца таксама эпізадычныя — бэгемот (у розных сэрыях і розных выявах), сьвіньня (1, 5, 8 сэрыі), кот-штукар (2, 9, 11 сэрыі), мядзьведзі-міліцыянты (1, 5 сэрыі) і іншыя.
Выпускі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне сэрыялу адбываецца, як правіла, у грамадзкіх месцах і адлюстроўвае характэрныя прыкметы савецкай сацыяльнай прасторы. Дзеяньне кожнай з сэрыяў адбываецца ў вядомых дэкарацыях нейкай савецкай інстытуцыі, такіх як: парк культуры і адпачынку, пляж, крама, мэтро, музэй, гарадзкі стадыён, цырк, калгас і гэтак далей. Найчасьцей за ўсё гэта месцы грамадзкага вольнага часу: адпачынак на пляжы бачны ў першым і шаснаццатым выпусках, спартовыя гульні — у чацьвертым, шостым i трынаццатым, адпачынак у парку — у другім, круіз на цеплаходзе — у сёмым, у трэцім, шостым і восьмым выпусках прадстаўлены такія віды загараднага баўленьня часу, як паездка ў вёску ці на турбазу, у дзявятым — прагляд тэлевізару, у другім, адзінаццатым, чатырнаццатым і пятнаццатым, адпаведна канцэрт, цыркавое выступленьне, музэйную экскурсію і навукова-тэхнічную выставу і зноў канцэрт. Усе разам гэтыя эпізоды даюць шырокую панараму жыцьця простага чалавека часоў Брэжнева.
Кожны выпуск пачынаецца з кадру з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза "Ну, пачакай!". Пасьля гэтага на экране зьяўляецца назва сэрыялу і нумар выпуску, пасьля чаго ідуць тытры, выкананыя без мультыплікацыі (ўтрымліваюць толькі тэкст). Падчас тытраў гучыць кампазыцыя «Водныя лыжы» (па-вугорску: Vízisí) вугорскага кампазытара Тамаша Дэака (па-вугорску: Tamás Deák у выкананьні вугорскага вакальнага ансамбля «Гармонія» (па-вугорску: Harmónia) і танцавальнага аркестру вугорскага радыё (па-вугорску: Magyar Rádió Tánczenekara)[1]. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай "Ну, пачакай!".
Музычнае афармленьне мультфільму прадстаўлена ў значнай ступені савецкімі і замежнымі песьнямі і інструмэнтальнымі мэлёдыямі, сярод якіх сустракаюцца як тыя, што выдаваліся раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільму[2].
Сьпіс выпускаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэм’ера 1 выпуску мультфільму адбылася 6 траўня 1969 году. Па стане на 2020 год зьнята 20 асноўных выпускаў і 3 дадатковыя:
нумар | назва | год выпуска |
---|---|---|
1 | У горадзе і на пляжы | 1969 |
2 | У гарадзкім парку | 1970 |
3 | На дарозе | 1971 |
4 | На стадыёне | 1971 |
5 | У горадзе | 1972 |
6 | У сяле | 1973 |
7 | На караблі | 1973 |
8 | Новы год | 1974 |
9 | У тэлестудыі | 1976 |
10 | На будаўнічай пляцоўцы | 1976 |
11 | У цырку | 1977 |
12 | У музэі | 1978 |
13 | Алімпіяда’80 | 1980 |
14 | Дом тэхнікаў | 1984 |
15 | Дом культуры | 1985 |
16 | У казцы | 1986 |
17 | На востраве | 1993 |
18 | Ва ўнівэрсаме | 1993 |
19 | На курорце | 2005 |
20 | На дачы | 2006 |
— | Навагодні выпуск (вэрсія Аляксея Кацёначкіна) | 2012 |
— | Навагодні выпуск (вэрсія Рыма Шарафутданава) | 2013 |
— | Злаві зорку! | 2017 |
У Расеі сэрыял, згодна з законам «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і разьвіцьцю», аднесены да катэгорыі для «дарослых». З 1 верасьня 2012 году расейскія тэлеканалы могуць паказваць яго толькі пасьля 23 гадзін[3]. Прычынай таму сталі сцэны, якія зьмяшчаюцца ў мультфільмах і тлумачацца як гвалтоўныя. З пачатку 2004 году сэрыял не паказвалі на Cartoon Network.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 9 выпуск телепередачи «Золотой винил».
- ^ Список треков НП - Zoho Sheet
- ^ «Аргументы и Факты» ад 29 жніўня 2012 года