Перайсьці да зьместу

Уладзімер Віньнічэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Уладзімер Віньнічэнка
па-ўкраінску: Володимир Кирилович Винниченко
15 (28) чэрвеня 1917 — 11 (24) студзеня 1918
14 сьнежня 1918 — 13 лютага 1919
15 чэрвеня 1917 — 31 ліпеня (13 жніўня) 1917
Наступнік Дмытро Дарашэнка[d]
9 студзеня 1918 — 17 (30) студзеня 1918
Наступнік Усевалад Галубовіч[d]
19 жніўня (1 верасьня) 1917 — 9 студзеня 1918
Папярэднік Дмытро Дарашэнка[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 (28) ліпеня 1880[1]
Памёр: 6 сакавіка 1951(1951-03-06)[2] (70 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Rozaliia Vynnychenko[d]
Адукацыя:
Выява аўтографу

Уладзі́мер Кіры́лавіч Віньнічэ́нка (па-ўкраінску: Володимир Кирилович Винниченко; 28 ліпеня 1880, Лізаветград, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя — 6 сакавіка 1951, Мужэн, Праванс-Альпы-Лазурны бераг, Францыя) — украінскі грамадзка-палітычны дзеяч, празаік, драматург і мастак.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня школы і пасьпяховай здачы іспытаў паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. У 1902 годзе стаў сябрам Украінскай рэвалюцыйнай партыі. Займаўся ў ёй прапагандысцкай працай сярод сялянства і працоўных. У 1903 годзе быў арыштаваны і выключаны з унівэрсытэту, арыштаваны. Двойчы яму ўдалося бегчы з турмы. Пасьля чаго жыў у эміграцыі. У 1914 годзе вярнуўся ў Расейскую імпэрыю і пад чужым імем жыў у Маскве да 1917 году.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і зьвяржэньня царызму быў абраны намесьнікам старшыні Ўкраінскай Цэнтральнай Рады. З 15 чэрвеня 1917 па 22 кастрычніка 1918 гг. быў начальнікам Генэральнага сакратарыяту Ўкраінскай Народнай Рэспублікі — органа выканаўчай улады Цэнтральнай Рады. 22 студзеня 1918 году ў сваім чацьвёртым унівэрсале Рада абвясьціла поўную незалежнасьць Украіны. 30 студзеня 1918 году ён пайшоў у адстаўку разам з усім сваім кабінэтам.

У пэрыяд Гетманату ён стаяў у апазыцыі да гетмана Паўла Скарападзкага. Пасьля яго зьвяржэньня, з 14 сьнежня 1918 году быў старшынёй Дырэкторыі УНР. Захоп Кіевам Чырвонай Арміяй 5 лютага 1919 году і канфлікт з Сымонам Пятлюрам прывёў да адстаўкі Віньнічэнкі 13 лютага 1919 году.

Ён эміграваў да Аўстрыі. У Вене арганізаваў эмігранцкую палітычную групу ўкраінцаў. У траўні 1920 году ён прыехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі пасаду намесьніка старшыні Савету Народных Камісараў УССР, разам з пасадай народнага камісара па зьнешняй палітыцы. Аднак ён адмовіўся.

Пасьля капітуляцыі Францыі і яе акупацыі гітлераўскай нямеччынай трапіў у канцэнтрацыйны лягер. Памёр у 1951 годзе у францускім Правансе.

Крыніцы

  1. ^ а б в г метрычная кніга
  2. ^ а б Volodomyr Vynnyčenko // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.

Літаратура