Перайсьці да зьместу

Хасэ Антоніё Рэес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хасэ Антоніё Рэес
Хасэ Антоніё Рэес
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасьня 1983 (41 год)
Утрэра, Гішпанія
Памёр 1 чэрвеня 2019(2019-06-01)[1] (35 гадоў)
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2001
2000—2004
2004—2007
2006—2007
2007—2011
2008—2009
2012—2016
2016—2017
Сэвільля-2
Сэвільля
Арсэнал
Рэал Мадрыд
Атлетыка
Бэнфіка
Сэвільля
Эспанёл Барсэлёна
32 (1)
86 (21)
69 (16)
30 (6)
103 (8)
26 (4)
109 (9)
21 (3)
Зборныя
2003—2006 Гішпанія 21 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 траўня 2017.

Хасэ Антоніё Рэес Кальдэрон (па-гішпанску: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасьня 1983 году, Утрэра, Гішпанія1 чэрвеня 2019 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца ці нападнік, былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клюбу «Сэвільля» ва ўзросьце 10 гадоў. Ягоны талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клюб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасьля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Сэвільлі» атрымаў рэпутацыю ўнівэрсальнага нападніка й стаў рэзка набіраць папулярнасьць.

Узімку 2004 году гулец перайшоў у склад лёнданскага «Арсэналу». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе ангельскага клюбу Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлзбра».

Улетку 2006 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасьць мадрыдзкі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрвію некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.

У сэзоне 2006—2007 гадоў Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасьцю забітымі мячамі, два зь якіх — у матчы апошняга туру супраць «Мальёркі» (3:1) — прынесьлі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасьля заканчэньня сэзону ў прэсе зьявіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсьці ў «Ліён».

31 ліпеня 2007 году Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Атлетыка». За гэты трансфэр «Арсэнал» атрымаў каля 12 мільёнаў эўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдзкім клюбам. 27 жніўня 2010 году забіў за «Атлетыка» гол у матчы Супэркубка УЭФА супраць італьянскага «Інтэру», сустрэча скончылася перамогай гішпанцаў зь лікам 2:0.

5 студзеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з «Сэвільляй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году[2][3]. Сума трансфэра склала 3,5 млн эўра[4].

«Арсэнал»:

«Рэал»:

«Бэнфіка»:

«Атлетыка»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хасэ Антоніё Рэессховішча мультымэдыйных матэрыялаў

істы]]