Перайсьці да зьместу

Чаві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чаві
Чаві
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1980(1980-01-25) (44 гады)
Тэраса, Гішпанія
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна (галоўны трэнэр)
Моладзевыя клюбы
1991—1997 Барсэлёна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2000
1998—2015
2015—2019
Барсэлёна 2
Барсэлёна
Аль-Сад
61 (3)
505 (58)
82 (21)
Зборныя
2000—2014 Гішпанія 133 (13)
Трэнэрскія клюбы
2019—2021 Аль-Сад[d]

Чавіер Эрнандэс Крэўс (па-каталянску: Xavier Hernández Creus; больш вядомы як Чаві, па-каталянску: Xavi) — былы каталёнскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы. Галоўны трэнэр клюбу «Барсэлёна». Неаднойчы выклікаўся ў зборную Гішпаніі, разам зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету і Эўропы.

Чаві пачаў выступаць за юнацкія футбольныя каманды «Барсэлёны» з 11 гадоў. У сэзоне 19971998 гадоў ён пачаў гуляць за дарослую каманду клюбу. Чаві дэбютаваў у матчы Супэркубка Гішпаніі супраць «Мальёркі» 18 жніўня 1998, ён адразу выйшаў у асноўным складзе і забіў гол. Ён таксама меў вялікую ролю ў перамозе «Барсэлёны» ў Чэмпіянаце Гішпаніі ў сэзоне 19981999 гадоў. Сэзон 19992000 гадоў быў для Чаві выдатным у пэрсанальным пляне, бо з прычыны траўмы Хасэпа Гуардыёля, ён быў асноўным выбарам Люі Ван Гаалю на пазыцыю апорнага паўабаронцы. У чэмпіёнскім для Барсэлёны сэзоне 20042005 гадоў Чаві быў найбольш карыстаемым гульцом у камандзе, правёўшы 36 матчаў. Чаві мае кантракт з «Барсэлёнай» да 2010 году. За зборную Гішпаніі Чаві дэбютаваў 15 лістапада 2000 у матчы супраць зборнай Нідэрляндаў. У 2008 годзе выйграў Чэмпіянат Эўропы па футболе ў складзе зборнай Гішпаніі. Быў прызнаны лепшым гульцом першынства.

Чаві зьяўляецца прыкладам плэймэйкера з выдатным бачаньнем поля. Ён таксама адрозьніваецца ўнівэрсалізмам — можа згуляць на любой пазыцыі ў паўабароне. Таксама зьяўляецца някепскім выканаўцам штрафных удараў.

«Барсэлёна»:

«Аль-Сад»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]