Мікалай Януш
Мікалай Януш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 верасьня 1984[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Партызан Салігорск[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2009 | Мікашэвічы | 203 (46) |
2010—2011 | Дынама Берасьце | 35 (10) |
2012—2019 | Шахцёр Салігорск | 179 (72) |
2018 | → Нёман Горадня | 28 (4) |
2020 | Іслач | 20 (9) |
2022— | Партызан Салігорск[d] | 6 (2) |
Зборныя | ||
2015—2016 | Беларусь | 4 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2021— | Партызан Салігорск[d] | |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мікала́й Я́нуш (нар. 9 верасьня 1984 году, Мікашэвічы, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе нападнікам за салігорскі «Партызан» і ў ім жа займае пасаду галоўнага трэнэра. У 2015—2016 гадах правёў 4 матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Найлепшы бамбардзір чэмпіянатаў Беларусі 2014 і 2015 гадоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3].
Мікалай Януш першым зь беларускіх футбалістаў пачаў выкарыстоўваць беларускую мову ў публічных выступах, а таксама сацыяльных сетках. У ліпені 2016 году разам з беларускім камэнтатарам Уладзімерам Навіцкім у жывым этэры камэнтаваў гульню Лігі Эўропы «Шахцёра» супраць «Рунавіку». Гэта быў першы выпадак, калі дзейны футбаліст працаваў на матчы па-беларуску[4].
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец мікашэвіцкага футболу, доўгі час гуляў за «Граніт», пасьля вылету мікашэвіцкага клюбу з найвышэйшай лігі перайшоў у берасьцейскае «Дынама». У новым клюбе Януш хутка стаў гульцом асноўнага складу і ў першым жа сэзоне забіў за берасьцескі клюб 10 галоў у чэмпіянаце. У першым туры чэмпіянату 2011 году атрымаў траўму, з-за якой прапусьціў амаль увесь сэзон[5]. Аднак гэта ня стала перашкодай жаданьню салігорскага «Шахцёру» набыць пэрспэктыўнага галеадора.
«Шахцёр»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьнежні 2011 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Спачаку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі цэнтральнага нападніка. У чэрвені 2012 году атрымаў траўму, вярнуўся ў верасьні 2012 году і неўзабаве зноўку стаў зьяўляцца ў стартавым складзе.
У сэзоне 2013 году пасьля зыходу з каманды Дзьмітрыя Камароўскага, стаў праводзіць больш часу на пазыцыі адзінага цэнтарфорварду. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[6]. Выдатна правёў сэзон 2014 году, калі з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі. Акрамя таго, 14 верасьня 2014 году за 5 хвілінаў аформіў хет-трык у браму менскага «Дынама», пасьля чаго атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[7], аднак на пляцоўцы гэтак і не зьявіўся. У сьнежні 2014 году чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорцамі[8].
Новы сэзон пачаў гэтак жа выдатна, ужо ў двух першых турах Мікалай тройчы прымушаў супернікаў капітуляваць перад ім. 11 красавіка 2015 году ў Салігорску ў матчы супраць «Слуцку» Януш за тры хвіліны ў канцы матчу зрабіў дубль. 19 красавіка ў гасьцёх у мазырскай «Славіі», гуляючы ў меншасьці, Януш выраўняў лік на табло 1:1. Да таго ж 4 красавіка таго ж году ў матчы Кубка Беларусі Мікалай дзякуючы дублю дазволіў перайграць «Шахцёру» мікашэвіцкі «Граніт». У гэтым жа сэзоне 10 жніўня адзначыўся покерам у браму «Славіі» і 31 кастрычніка ўчыніў хет-трык у браму «Нафтану». У выніку зноў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з 15 галамі. У лістападзе 2015 году пастанавіў застацца ў Салігорску і на наступны сэзон[9].
У сэзоне 2016 году 12 разоў улучаў мячу ў брамы супернікаў у чэмпіянаце Беларусі, заняўшы трэцяе месца ў сьпісе бамбардзіраў пасьля прадстаўнікоў барысаўскага БАТЭ Міхаіла Гардзейчука і Віталя Радзівонава. Зь ліпеня па верасень 2016 году амаль не гуляў праз траўмы. У сьнежні падпісаў новае пагадненьне з салігорцамі[10]. У першай палове сэзону 2017 году, гуляючы ў якасьці нападніка, нярэдка выходзіў на замену, а пазьней пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі атакуючага паўабаронцы і замацаваўся ў стартавым складзе. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Януш чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[11].
Позьняя кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку 2018 году стала вядома, што галоўны трэнэр «Шахцёра» Марэк Зуб не разьлічвае на Януша ў новым сэзоне, і той не паляцеў з камандай на збор у Турэччыну[12]. У лютым 2018 году на правах арэнды далучыўся да гарадзенскага «Нёмана»[13]. У складзе гарадзенцаў быў гульцом пачатковага складу ды выступаў у якасьці атакуючага паўабаронцы. У сьнежні 2018 году вярнуўся ў Салігорск[14]. Да сэзону 2019 году рыхтаваўся з «Шахцёрам» і ў выніку пачаў сэзон у ягоным складзе. Спачатку разглядаўся як гулец ратацыі і звычайна выходзіў на замену, аднак неўзабаве дзякуючы добрай выніковасьці з часам пачаў зьяўляцца і ў стартавым складзе. У выніку з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Шахцёра» ў чэмпіянаце. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў салігорскі клюб[15].
У студзені 2020 году падпісаў кантракт зь «Іслаччу»[16]. Быў асноўным гульцом каманды, а дзякуючы 9 галам у складзе рачнікоў стаў адным з найлепшым бамбардзіраў клюбу ў сэзоне. У студзені 2021 году пакінуў «Іслач»[17] і неўзабаве абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[18].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 2014 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, але тады гэтак і не зьявіўся на полі. 30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць зборнай Габону.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У красавіку 2021 году стала вядома, што Мікалай Януш далучыўся да салігорскага «Партызана» з Другой лігі ў якасьці гульнявога трэнэра[19]. Пазьней было вызначана, што ён ня будзе выходзіць на поле, а засяродзіцца на трэнэрскай працы. Усё ж такі, у ліпені 2022 году быў заяўлены за «Партызан» у якасьці футбаліста, і 23 ліпеня выйшаў на замену ў канцы матчу супраць слуцкага «Спартака» (7:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Шахцёр»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014, 2019
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2016
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2017, 2019
Індывідуальныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2015
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 15 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 24 | 12 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 5 | |
Нёман | 2018 | Найвышэйшая ліга | 28 | 4 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Nikolai Yanush // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Mikalay Yanush // FBref (мн.)
- ^ Кубок Беларуси. Полуфиналы. «Шахтер» и «Динамо»: заявка на финал (рас.)
- ^ Уладзімір Навіцкі і футбаліст Мікалай Януш пракаментавалі гульню па-беларуску (бел.). Наша Ніва (2016-07-07).
- ^ «Ходил с протянутой рукой». Goals.by
- ^ Николай Януш продлил соглашение с «Шахтером». Football.by
- ^ Родионов, Сиваков, Брессан, Жевнов и Януш вызваны в сборную Беларуси, Глеб — вне состава. Tribuna.com
- ^ Николай Януш продлил контракт с «Шахтером». Football.by
- ^ Николай Януш: "Моим приоритетом было остаться в "Шахтере". В итоге мы нашли взаимопонимание с клубом" (рас.)
- ^ Николай Януш продлил контракт с "Шахтером" (рас.)
- ^ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (рас.)
- ^ Николай Януш: «Зуб сказал, что по возрасту мы с Рыбаком уже не подходим команде, буду прорабатывать варианты аренды» (рас.)
- ^ "Неман" договорился с "Шахтером" об аренде Николая Януша (рас.)
- ^ Януш вернулся в "Шахтер" из аренды в "Немане" (рас.)
- ^ Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули "Шахтер" (рас.)
- ^ Януш подписал контракт с "Ислочью" (рас.)
- ^ Николай Януш ушел из "Ислочи" (рас.)
- ^ Николай Януш объявил о завершении карьеры (рас.)
- ^ Николай Януш возобновит карьеру. Играть будет в Д3 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Шахцёру» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
|
- Нарадзіліся 9 верасьня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Мікашэвічах
- Футбалісты клюбу «Партызан» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты