9 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
9 ве́расьня — 253-і дзень году (252-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 114 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 337 — Рымская імпэрыя падзеленая на 3 часткі між сынамі імпэратара Канстантына
- 1493 — вырашальная параза харватаў ад туркаў-асманаў у бітве на рацэ Крбава
- 1570 — туркі-асманы авалодалі Нікасіяй
- 1609 — атрады Вялікага Княства Літоўскага на чале са Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленска
- 1698 — войскі Рэчы Паспалітае на чале з каронным гетманам Феліксам Казімерам Патоцкім перамаглі татараў у бітве пад Падгайцамі ў часе вайны Рэчы Паспалітае з Асманскай імпэрыяй
- 1739 — пачатак Стонаўскага паўстаньня, найвялікшага паўстаньня рабоў у брытанскіх каляніяльных уладаньнях у Паўночнай Амэрыцы да Амэрыканскае рэвалюцыі
- 1776 — зацьверджаная новая назва аб’яднаных калёніяў Амэрыкі — Злучаныя Штаты Амэрыкі
- 1791 — Вашынгтон, сталіца Злучаных Штатаў, названая па імі прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона
- 1801 — Баку далучаны ў склад Расеі
- 1839 — Джон Гершэль зрабіў свой першы фатаздымак на шкляной пласьцінцы
- 1850 — Каліфорнія стала 31-м амэрыканскім штатам
- 1855 — пасьля 349-дзённай аблогі ангельска-францускія войскі, якія дзейнічалі на Крымскай паўвысьпе, увайшлі ў Севастопалем
- 1886 — у Бэрне падпісаная Канвэнцыя аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў — першае міжнароднае пагадненьне ў галіне аўтарскага права
- 1913 — расейскі ваенны лётчык Пётар Несьцераў упершыню выканаў фігуру вышэйшага пілятаваньня «мёртвая пятля»
- 1918 — у Менску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы
- 1923 — заснавальнік Турэцкае рэспублікі Мустафа Кемаль Ататурк стварыў Рэспубліканскую Народную партыю
- 1924 — гвалт ў Ганапэпэ, Гаваі
- 1926 — створаная «Нацыянальная Радыёвяшчальная Кампанія (NBC)» у ЗША
- 1939 — параза палякаў у бітве над Бзурай; пачалася бітва пад Ілжай; немцамі занятая Рэда
- 1943 — хаўрусныя войскі высадзіліся ля Салерна і Таранта ў Італіі
- 1944 — у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады ў Баўгарыі прыйшоў камуністычны Айчынны фронт
- 1945 — капітуляцыяй японскага войска ў Кітаі скончылася Другая кітайска-японская вайна
- 1947 — першы кампутарны «баг»: у рэле ЭВМ «Harvard Mark II» у Гарвардзкім унівэрсытэце залез жук (па-ангельску: bug)
- 1948 — на акупаванай Савецкім Саюзам частцы Карэйскае паўвыспы абвешчаная Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
- 1969 — у Канадзе прыняў сілу так званы «Моўны акт», паводле якога ангельская і француская мовы сталі афіцыйнымі на ўсёй тэрыторыі краіны
- 1970 — пачаўся выпуск аўтамабіляў «ВАЗ-2101» — «Жыгулі»
- 1971 — пачаліся 4-хдзённыя забурэньні ў турме Атыка, падчас якіх загінулі 39 вязьняў (большасьць забітыя падчас задушэньня непарадкаў)
- 1972 — першая каляровая тэлетрансьляцыя Баўгарскага нацыянальнага тэлебачаньня — маніфэстацыя ад Плошчы 9 верасьня
- 1974 — Народная рэспубліка Баўгарыя спыніла глушэньне радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»
- 1976 — у сутыкненьні самалётаў «Ан-24» і «Як-40» над Сочы загінулі 90 чалавек
- 1985 — ЗША абвясьцілі пра ўвядзеньне эканамічных санкцыяў супраць Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі, адрэагаваўшы на ўсталяваньне апартэіду
- 1988 — у катастрофе віетнамскага «Ту-134» ў Бангкоку загінулі 76 чалавек
- 1990 — гвалт у Батыкалоа: узброеныя сілы Шры-Ланкі забілі 184 прадстаўнікоў тамільскай нацыянальнай меншасьці
- 1991 — Таджыкістан абвясьціў незалежнасьць ад СССР
- 1992 — Амбасадар ЗША Дэйвід Сўорц уручыў даверчыя граматы Станіславу Шушкевічу. Афіцыйную прамову амбасадар казаў па-беларуску
- 1993 — Арганізацыя вызваленьня Палестыны афіцыйна прызнала Ізраіль
- 1999 — ад выбуху бомбы зруйнаваны 9-павярховы жылы дом у Маскве. Загінулі 94 чалавекі, параненыя 164
- 2001:
- у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары
- у Аўганістане Аль-Каіда забіла Ахмада Шах Масуда
- метанолавая трагедыя ў павеце Пярну, Эстонія
- 2009 — адкрытае мэтро ў Дубаі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 384 — Флявій Ганорый, першы імпэратар Заходняе Рымскае імпэрыі
- 1585 — Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё, францускі дзяржаўны дзяяч, кардынал
- 1737 — Люіджы Гальвані, італійскі фізык, лекар
- 1769 — Іван Катлярэўскі, украінскі пісьменьнік, паэт і драматург, заснавальнік сучаснай украінскай літаратуры
- 1828 — Леў Талстой, расейскі пісьменьнік
- 1855 — Г’юстан С’тюарт Чэмбэрлен, нямецкі пісьменьнік брытанскага паходжаньня
- 1894 — Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі
- 1896 — Павал Базылеўскі, падпалкоўнік Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі (ў эміграцыі — генэрал-харунжы).
- 1908 — Чэзарэ Павэзэ, італійскі паэт, пісьменьнік, перакладнік
- 1918 — Оскар Люіджы Скальфара, палітык, прэзыдэнт Італіі
- 1918 — Барыс Захадэр, паэт, перакладнік
- 1922 — Ганс Георг Дэмэльт, нямецкі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат 1989 году
- 1923 — Даніель Карлтан Гайдушэк, амэрыканскі фізыёляг чэскага паходжаньня, Нобэлеўскі ляўрэат 1976 году
- 1930 — Надзея Румянцава, расейская савецкая акторка тэатру і кіно
- 1941 — Дэніс Рычы, амэрыканскі інфарматык, стваральнік мовы праграмаваньня C і апэрацыйнае сыстэмы Unix
- 1941 — Станіслаў Стратыеў, баўгарскі драматург, сцэнарыст
- 1949 — Сусіла Бамбанг Юдхаёна, дзейны прэзыдэнт Інданэзіі
- 1960 — Г’ю Грант, брытанскі актор, кінапрадусар
- 1961 — Андрэй Вядзернікаў, заснавальнік і кіраўнік International Karate Association of Belarus
- 1962 — Ліза Марклунд, швэдзкая пісьменьніца і журналістка
- 1963 — Рабэрта Данадоні, італійскі футбаліст і трэнер
- 1973 — Фродэ Андрэсэн, нарвэскі біятляніст
- 1980 — Віталь Стахіевіч, беларускі піяніст
- 1980 — Яні Лііматайнэн, фінскі музыка («Sonata Arctica»)
- 1984 — Брэд Гузан, амэрыканскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Астан Віла» й нацыянальнай зборнай ЗША
- 1987 — Аляксандар Сонг, камэрунскі футбаліст
- 1987 — Андрэа Петкавіч, нямецкая тэнісыстка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1000 — Олаф I, кароль Нарвэгіі
- 1087 — Вільгельм I Заваёўнік, герцаг Нармандыі, кароль Ангельшчыны
- 1513 — Якаў IV, шатляндзкі кароль
- 1569 — Пітэр Брэйгель Старэйшы, флямандзкі мастак
- 1596 — Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская
- 1809 — Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расейскі гісторык, філёляг, публіцыст і статыстык
- 1863 — Ігнат Будзіловіч, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў у Аршанскім павеце, расстраляны
- 1891 — Жуль Грэві, францускі прэзыдэнт
- 1898 — Ўільям Чатэртан Дыкс, ангельскі паэт
- 1941 — Ганс Шпэман, нямецкі біёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1947 — Віктар Орта, найвядомейшы бэльгійскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў стылю мадэрн (Art Nouveau)
- 1973 — Сяргей Туманскі, савецкі канструктар авіярухавікоў
- 1976 — Мао Дзэ-дун, старшыня КНР
- 1978 — Джэк Ўорнэр, амэрыканскі кінапрадусар («Warner brothers»)
- 1985 — Пол Флоры, амэрыканскі хімік, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1990 — Аляксандар Мень, расейскі праваслаўны сьвятар, тэоляг
- 1990 — Сэмюэль Доў, палітычны дзяяч, прэзыдэнт Лібэрыі
- 1990 — Нікола Абаньяна, італійскі філёзаф
- 2000 — Віерасамы Рынгаду, палітычны дзяяч, прэзыдэнт Маўрыцыя
- 2001 — Ахмад Шах Масуд, аўганскі палітык, вайсковец
- 2003 — Эдвард Тэлер, амэрыканскі ядравы фізык вугорскага паходжаньня, «бацька вадароднае бомбы»
- 2007 — Васіль Кук — апошні камандзір Украінскай паўстанчай арміі
- 2018 — Васіль Казакоў — першы міністар аховы здароўя незалежнай Беларусі
- 2020 — Генік Лоска — беларуска-польскі музыка, вакаліст, кампазытар і гітарыст, рок- і блюз-выканаўца
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канец Рамадану ў мусульманаў
- КНДР — Дзень народнае рэспублікі (1948)
- Таджыкістан — Дзень незалежнасьці (1991)
- Японія — Дзень хрызантэмаў
- Міжнародны дзень прыгажосьці — адзначаецца з ініцыятывы Міжнароднага камітэту па эстэтыцы і касьмэталёгіі (2003)