Іван Пляхімовіч
Іван Пляхімовіч лац. Ivan Plachimovič | |
Дата нараджэньня | 30 студзеня 1978 (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук[d] (2004) |
Іва́н Пляхімо́віч (нар. 30 студзеня 1978, Ашмяны) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (2004), дацэнт (2007).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (спэцыяльнасьць «Правазнаўства», 1999), асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасць «Канстытуцыйнае права; муніцыпальнае права», 2002).
З 2002 году працаваў дацэнтам катэдры канстытуцыйнага права Юрыдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 2004—2008 гадох намесьнік дырэктара ў Нацыянальным цэнтры законапраектнай дзейнасьці. У 2007 годзе атрымаў нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» 2 ступені.
У 2015 годзе ў двухтомным «Камэнтары да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», сярод іншага, прывёў прыклады парушэньня асноўнага закону з боку рэжыму Лукашэнкі, па чым у 2016 годзе ў яго адабралі прадмет «Канстытуцыйнае права»[1], а ў 2019 годзе, увогуле, звольнілі з БДУ[2].
У студзені 2021 году выступіў з прапановай замацаваць беларускі нацыянальны дэвіз «Жыве Беларусь!» у Канстытуцыі як дзяржаўны сымбаль, што мае спрыяць разьвіцьцю і адзінству беларускай нацыі, умацаваньню яе духу, паказваць адметнасьць беларусаў[3].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучае канстытуцыйнае права (асновы канстытуцыйнага ладу, праўныя акты, нарматворчы працэс).
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Основы конституционного строя: теория института. — Минск, 2008. — 160 с — ISBN 978-985-442-586-3.
- Система конституционного законодательства Беларуси // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. — 2008. — № 2. — С. 65—78.
- Канстытуцыйнае заканадаўства Беларусі: агульнасістэмны і іерархічны аспекты // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2008. ― № 4. ― С. 127―132.
- Комментарий к Конституции Республики Беларусь : в 2-х т. — Минск, 2015. Т. 1. — 1221 с; Т. 2. — 981 с — ISBN 978-985-7077-80-9.
- Дэмакратыя. Аўтарытарызм. Навука // Демократия. Закон. Право: сб. материалов круглого стола, посвящ. 90-летию со дня рождения А. А. Головко, Минск, 12 дек. 2015 г. / Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2016. — С. 112—115.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У дацэнта юрфака БДУ адабралі курс пасля каментарыяў да Канстытуцыі, Наша Ніва, 13 сьнежня 2018 г.
- ^ «Нязручнага» дацэнта Пляхімовіча звольнілі з БДУ. Цяпер ён напісаў заяву ў міліцыю на кіраўніцтва юрфака, Наша Ніва, 1 ліпеня 2019 г.
- ^ Дацэнт канстытуцыйнага права: Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!», Наша Ніва, 13 студзеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пляхімовіч, Іван Іванавіч, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Іван Пляхімовіч. НАРОД. У новай Канстытуцыі трэба напісаць пра беларусаў(недаступная спасылка), Naviny.by, 10 сакавіка 2021 г.