Перайсьці да зьместу

Азерскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азерскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Возера[d]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 2588 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Азе́рскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Возера.

28 жніўня 1924 году створаны ў складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.

30 кастрычніка 2009 году населеныя пункты Валодзькі, Гарадзішча, Дзегцяное, Дзешчанка, Карма, Малая Дзешчанка, Рабінаўка і Ячанка перададзены Дзешчанскаму сельсавету[1].