Александрыя (футбольны клюб)
Александрыя | |
Поўная назва | ФК Олександрія |
---|---|
Заснаваны | 1948 |
Горад | Александрыя, Украіна |
Стадыён |
Ніка Умяшчальнасьць: 7000 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | 8 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fco.com.ua (укр.) |
«Александрыя» (па-ўкраінску: Олександрія) — украінскі футбольны клюб з гораду Александрыі. Заснаваны ў 1948 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны пасьля Другой сусьветнай вайны і меў назву «Шахтар», якая прадстаўляла мясцовае вугальнае прадпрыемства на нацыянальным узроўні ў першынстве калектываў фізычнае культуры. Пачатак быў няўдалым, бо ў першым сэзоне шахтары трывалі 7 паразаў у 7 матчах, заняўшы выніковае восьмае месца, а праз год зноўку каманда скончыла сэзон на восьмым месцы, але ўжо сярод дзесяці камандаў. У выніку клюб правёў наступныя тры сэзоны ў другой групе чэмпіянату калектываў фізычнае культуры. Александрыйцы аднавілі свае выступы ў аматарскім чэмпіянаце СССР з 1956 году.
У 1960 і 1961 гадох, як рэгіянальны чэмпіён, «Шахтар» двойчы беспасьпяхова згуляў супраць кіраваградзкай «Зоркі» ў пераходных матчах за права гуляць у клясе Б. На пачатку сэзону 1962 году клюб быў далучаны да розыгрышу чэмпіянату СССР клясы Б. Свой першы матч клюб згуляў у розыгрышу Кубку СССР 9 траўня 1962 году ў Александрыі супраць ровенскага «Калгасьніка». «Шахтар» здабыў перамогу ў тым матчы зь лікам 4:3. На наступным этапе 1/128 фіналу 21 траўня ў Запарожжы александрыйскі клюб трываў паразу ад мясцовага «Мэталюргу» зь лікам 1:2. Усяго «Шахтар» 5 разоў удзельнічаў у розыгрышу Кубка СССР. Першыя тры сэзоне ў чэмпіянаце СССР клюб змагаўся за захаваньне месца ў дывізіёне, а пазьней александрыйцы сталі моцным клюбам сярэдзіны табліцы. Апошні матч ў розыгрышах Кубка СССР шахтары правялі 27 красавіка 1966 году ў Александрыі супраць «Крыўбасу», дзе гаспадары саступілі зь лікам 0:2. Самая пасьпяховая камандай клюбу была каманда 1968 году, калі ў фінальным турніры за права гуляць у другой групе клясы А «Шахтар» заняў восьмае месца. У клясе Б каманда гуляла 9 сэзонаў.
Пасьля чарговай рэарганізацыі чэмпіянату СССР «Шахтар» страціў статус каманды майстроў і на працягу 18 гадоў выступаў ў савецкіх спаборніцтвах сярод фізкультурных камандаў. Чатыры разы на гэтым турніры «Шахтар» быў другім, у 1973, 1974, 1975 і 1989 гадох, і адзін раз трэцім у 1972 годзе ў сваёй зоне. Да таго ж клюб аднойчы прабіўся у фінал аматарскага кубка УССР 1974 году, дзе саступіў трафэй львоўскаму «Сокалу», 0:0 і 0:1.
У 1991 годзе клюб з новай назвай «Паліграфтэхніка» дэбютаваў у спаборніцтвах незалеэнай Украіны, распачаўшы з трэцяга дывізіну, дзе адразу стаў пераможцам сваёй зоны, а на фінальным турніры, які прайшоў у Марыюпалі, стала бронзавым прызэрам лігі, што дало клюбу права выступаць у Першай лізе нацыянальнага чэмпіянату Ўкраіны. Свой першы матч у новай лізе каманда правяла 14 сакавіка 1992 году ў Александрыі супраць чаркаскага «Дняпра». Гульня скончылася перамогай александрыйцаў зь лікам 3:1. У час незалежнасьці александрыйцы былі дастаткова пасьпяховымі ў першай лізе за выняткам сэзонаў 1996—1997 і 1997—1998 гадоў, бо клюб не апускаўся ніжэй за восьмае месца ў турнірнай табліцы. У сэзоне 2000—2001 гадоў клюб заняў трэцяе месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Ўкраіны. «Паліграфтэхніка» два сэзоны запар здолела захаваць прапіску ў найвышэйшай лізе, двойчы займаючы 13-е месца. Па выніках сэзону 2001—2002 гадоў у Кіеве давялося згуляць пераходны матч супраць жытомірскага «Палесься», у якім александрыйцы былі мацнейшыя за суперніка зь лікам 1:0. Аднак, празь фінансавыя цяжкасьці у 2003 годзе клюб быў вымушана прыпыніць свае выступы ў элітным дывізіёне. Ужо з новым назовам «Александрыя» ў сэзоне 2004—2005 гадоў пачала свой новы ўздым.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|