Аляксандар Падлужны
Аляксандар Падлужны | |
Дата нараджэньня | 16 жніўня 1935 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Залесьсе, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць |
Дата сьмерці | 21 лістапада 2005 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | акадэмік |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Р. Шатроўскі |
Узнагароды |
Аляксандар Ёсіфавіч Падлужны (16 жніўня 1935, в. Залесьсе, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 21 лістапада 2005, Менск) — беларускі мовазнаўца, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук (1994), дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Я. Коласа (1989—2003), кіраўнік групы распрацоўнікаў сучасных афіцыйных правілаў беларускай мовы.
У 1959 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 1964 — асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства, з таго ж году — супрацоўнік інстытуту, дзе ў 1989 годзе стаў дырэктарам. У 1989 годзе абраны намесьнікам старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Доктар філялягічных навук (1982, доктарская дысэртацыя «Фанэтычная сыстэма беларускай мовы»), прафэсар (1989), чалец-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1989), акадэмік (1994). З 1997 году — акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі Беларусі. З 2002 — загадчык аддзелу Інстытуту мовазнаўства.
Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і соцыялінгвістыкі, у разьдзелах беларускай фанэтыкі і фаналёгіі, сучаснай беларускай лексыкалёгіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі.
У 1990-я быў намесьнікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненьні беларускага правапісу і кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Пад яго кіраўніцтвам былі складзенцыя «Вынікі» камісіі з апісаньнем асноўных падыходаў да зьмены існуючых нормаў правапісу і праект новай рэдакцыі «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі».
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А.І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. — Мн.: 1999.
- Крывіцкі А. А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. — Мн.: 1984.
- Падлужны А. І., Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. — Мн.: 1973.
- Падлужны А. І. Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы. — Мн.: 1977.
- Падлужны А. І. Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: 1969.
- Падлужны А. І. Мова і грамадства. — Мн.: 1977.
- Бурлыка І. Р. Фанетыка беларускай літаратурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны / Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. — 1080 ас.
- Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Мовазнаўчая праблематыка ў тэрміналогіі // Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Навук. рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — С. 128—170. — 175 с. — ISBN 985-08-0317-7
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лукашанец А.А. Аляксандр Іосіфавіч Падлужны (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2005. — № 3.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Памерлі 21 лістапада
- Памерлі ў 2005 годзе
- Дактары філялягічных навук
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Ляўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Памерлі ў Менску
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Беларускія мовазнаўцы