Аляксандар Тармасаў
Аляксандар Пятровіч Тармасаў Александр Петрович Тормасов | |||||||
11 (22) жніўня 1752 — 25 лістапада (7 сьнежня) 1819 (67 гадоў) | |||||||
Партрэт Аляксандра Пятровіча Тармасава майстэрні[1] Джорджа Доў. Ваенная галярэя Зімовага палацу, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) | |||||||
Месца нараджэньня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя | ||||||
Званьне | Генэрал ад кавалерыі | ||||||
Камандаваў | 3-я Заходняя армія | ||||||
Бітвы/войны | Рацлавіцы, Кобрынь, Гарадзечна, Таруціна, Малаяраславец, Вязьма, Красны | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Алякса́ндар Пятро́віч Тарма́саў (11 жніўня 1752 — 13 лістапада 1819) — расейскі граф, генэрал ад кавалерыі. У француска-расейскую вайну 1812 году камандаваў 3-й заходняй арміяй на паўднёвых рубяжох Расейскай імпэрыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З дваранаў. Бацька — лейтэнант флёту Пётар Іванавіч Тармасаў (памёр у 1789).
У 10 год быў накіраваны ў Найвышэйшы двор пажам, а ў 1772 паступіў на вайсковую службу паручыкам у Вяцкі пяхотны полк. У 1774 атрымаў званьне маёра, у 1777 — падпалкоўніка, у 1784 у чыне палкоўніка стаў камандаваць Александрыйскім лёгкаконным палком.
Заўважаны Пацёмкіным, ён быў камандзіраваны ў 1782 у Крым для здушэньня бунту татараў.
У пачатку 2-й турэцкай вайны (1787—1792) знаходзіўся ў кацярынаслаўскай арміі. У 1788 прымаў удзел у штурме Ачакава. У 1791, камандуючы коннай брыгадай, зьдзейсьніў удалы паход за Дунай да Бабадагу, а 28 чэрвеня прыняў удзел у мачынскай бітве, кіруючы коньніцаю левага крыла. 21 сакавіка 1791 атрымаў чын генэрал-маёра. Узнагароджаны 18 сакавіка 1792 ордэнам сьв. Гяоргія 3-е клясы № 95.
Во уважение на усердную службу, храбрые и мужественные подвиги, оказанные им в сражении при Мачине и разбитии войсками Российскими под командою генерала князя Николая Васильевича Репнина многочисленной турецкой армии верховным визирем Юсуф-пашею предводимой. | ||
Удзел у здушэньні паўстаньня Т. Касьцюшкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас Паўстаньня Касьцюшкі атрымаў паразу ад паўстанцаў пад Рацлавіцамі, 28 верасьня 1794 у бойцы ля Мацяёвіц кіраваў левым флянгам галоўных сіл. Падчас штурму Прагі (прадмесьця Варшавы) узначальваў адну з калёнаў.
Пасьля здушэньня паўстаньня Кацярына II узнагародзіла Тармасава ордэнам Сьв. Уладзімера II клясы і залатой шпагай, аздобленай брыльянтамі з надпісам «За адвагу», а кароль Станіслаў Аўгуст даслаў яму ордэны Белага Арла і Сьв. Станіслава. У сьнежні 1795 прызначаны віленскім губэрнатарам.
Пэрыяд канфліктаў з Турэччынай і Пэрсыяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 лютага 1798 атрымаў чын генэрал-лейтэнанта.
За царом Паўлам I у 1799 годзе звольнены са службы і кінуты ў турму, як і шмат якія іншыя генэралы. Але 16 лістапада 1800 ізноў прызначаны камандзірам палку кірасіраў ляйб-гвардыі Ягонае Высокасьці. 15 верасьня 1801 з прычыны ўзыходу на сталец Аляксандра I атрымаў чын генэрала-ад-кавалерыі. У 1803 прызначаны кіеўскім генэралам-губярнатарам, у 1807 — рыскім. Пасьля заключэньня Тыльзыцкага міру папрасіўся ў адстаўку, аргумянтуючы гэта пагаршэньнем стану здароўя і 35-гадовай службай. 11 сьнежня 1807 Аляксандар I здаволіў ягоную прозьбу, пакінуўшы яму, аднак, поўную пэнсыю і права нашэньня мундыру. Пасьля сьмерці жонкі (інфлянцкай шляхцянкі з дому фон Гайкінгаў (von Geicking)) вярнуўся на службу і 8 чэрвеня 1808 быў прызначаны галоўнокамандуючым у Грузіі і на Каўкаскай ліні.
Прыбыўшы да свайго месца службы ў лютым 1809, Тармасаў пераняў справы ў цяжкім становішчы: Турцыя і Пэрсыя рыхтаваліся да вайны з Расеяй, у Імярэціі і Абхазіі выбухнулі паўстаньні, Дагестан пагражаў тым самым, а пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага знаходзілася ня больш за 42 тысячы войскаў. Праявіўшы дыпляматычны талент, уменьне абіраць выканаўцаў і падаграваць варагаваньне між народамі і плямёнамі Каўказу і інтарэсамі Турцыі і Пэрсыі, змог унікнуць вялікіх канфліктаў. Зваяваўшы крэпасьць Поці і такім чынам скасаваўшы ўплыў турак на Абхазію і Імярэцію, Тармасаў уціхамірыў і паўстаньні ў іх; у Дагестане ўсе спробы паўстаньня былі здушаныя.
Бліжэйшыя паплечнікі Тармасава — П. С. Катлярэўскі, Р. І. Лісаневіч і Сімановіч — нанесьлі туркам і пэрсам некалькі рашучых паразаў і тым самым забясьпечылі спакой на паўднёвых межах Расеі.
Расейска-француская вайна 1812 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перад пачаткам француска-расейскай вайны 1812 году Тармасаў атрымаў камандаваньне 3-й Заходняй арміяй (54 батальёны, 76 швадронаў, 9 казачых палкоў, агулам 43 тысячы), якая ў часе вайны выконвала ахову паўднёвай мяжы. Адначасна ён быў уганараваны ордэнам Сьв. Уладзімера I-е клясы.
Супраць войскаў Тармасава быў накіраваны сьпярша Шварцэнбэрг, потым Рэнье з саксонскім корпусам. 1 ліпеня Тармасаў, пакінуўшы для аховы Валыні і для сувязі з Дунайскай арміяй корпус Ф. В. Сакена, а генэрал-маёра І. А. Хрушчова (драгунская брыгада і 2 казачыя палкі) ва Ўладзімеру-Валынскім (для забесьпячэньня межаў з боку Галіцыі і Варшаўскага герцагства), сам, з галоўнымі сіламі, рушыў супраць флянгу і тылу францускіх войскаў, што наступалі ад Берасьця да Пінску супраць Багратыёна. Корпус Рэнье быў раскіданы на вялікай прасторы (Слонім — Пружаны — Берасьце — Кобрынь — Янава — Пінск). 24 ліпеня частка арміі Тармасава захапіла Берасьце; 27-га быў разьбіты і склаў зброю саксонскі атрад (генэрал Кленгель, 66 афіцэраў, 2200 ніжэйшых чыноў, 8 гарматаў); пасьля таго Тармасаў заняў Пружаны. Гэтая перамога мела важкае значэньне як першы посьпех у пэрыяд адступленьня расейскіх войскаў. За яе Тармасаў 28 ліпеня 1812 быў уганараваны ордэнам Сьв. Гяоргія 2-е клясы № 43 і 50 тысячаў рублёў.
За поражение французов при Кобрине 15 июля 1812 года. | ||
Рэнье, сабраўшы свае войскі і злучыўшыся са Шварцэнбэргам, атакаваў Тармасава ля Гарадзечны. 1 жніўня расейскія войскі адышлі сьпярша да Кобрыні, а пасьля да Луцку для злучэньня з Дунайскай арміяй П. В. Чычагава, што ішла ў Расею пасьля заключэньня бухарэсцкага міру.
У верасьні арміі злучыліся і вымусілі Шварцэнбэрга пасьпешна адступіць да Берасьця. Неўзабаве кіраваньне над аб’яднанымі войскамі перайшло да адмірала П. В. Чычагава, а Тармасаў быў адкліканы ў галоўны штаб, дзе яму было даручана ўнутранае кіраваньне войскамі і іх арганізацыя. Тармасаў удзельнічаў у бойках пад Таруцінам, Малаяраслаўцам, Чырвоным і з галоўнай арміяй перайшоў мяжу імпэрыі ў сьнежні 1812 году. Напрыканцы году атрымаў ордэн Сьв. Андрэя. Калі М. І. Кутузаў, захварэўшы, застаўся ў Бунцлаў, Тармасаў часова прыняў камандаваньне над арміяй.
Позьнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неўзабаве параза пад Лютцэнам і пагаршэньне стану здароўя вымусіла яго прасіць звальненьня; ён быў прызначаны чальцом Дзяржаўнага Савету, а ў 1814 — генэрал-губэрнатарам Масквы. Заняўся адбудовай Масквы пасьля пажару. Па вяртаньні Аляксандра I з Парыжу Сэнат высунуў праект усталяваньня цару помніка і наданьня яму тытулу «Багаславёны». У гэтай дэлегацыі да цара быў таксама і Тармасаў. 30 жніўня 1816, падчас візыту Аляксандра I ў Маскву, А. П. Тармасаў атрымаў тытул графа. У 1818 прускі кароль адзначыў Тармасава ордэнам Чорнага Арла.
Памёр у 1819 пасьля працяглай і цяжкай хваробы. Пахаваны ў Маскве ў Данскім манастыры. Ягоны сын Аляксандар быў камэр-юнкерам на царскім двары і памёр у 1839 годзе, спыніўшы дынастыю Тармасавых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзяржаўны Эрмітаж. Заходнеэўрапейскі жывапіс. Каталёг = Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова.. — 2-е выданьне, перапрацаванае і дапоўненае. — Л.: Искусство, 1981. — С. 260. — 360 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Словарь русских генералов, участников боевых действий против армии Наполеона Бонапарта в 1812—1815 гг.. — М.: студыя «ТРИТЭ» М.Міхалкова, 1996. — Т. 7. — С. 576—577.
- Aleksander Piotrowicz Tormasow (1752 - 1819) (пол.). Biblioteka Barwy i Broni. Праверана 25 студзеня 2009 г.
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1752 годзе
- Памерлі 7 сьнежня
- Памерлі ў 1819 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі ў Маскве
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія II ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія III ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Генэралы Расейскай Імпэрыі
- Удзельнікі расейска-турэцкай вайны 1787—1792 гадоў
- Удзельнікі вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году (расейскі бок)
- Удзельнікі задушэньня паўстаньня 1794 году
- Удзельнікі напалеонаўскіх войнаў
- Сябры Дзяржаўнага савету Расейскай імпэрыі
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія
- Узнагароджаныя залатой зброяй «За адвагу»
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы