Анальны сэкс
Ана́льны сэкс (ад па-лацінску: anus — «задні праход», «заднепраходная адтуліна») — сэкс, які зьдзяйсьняецца шляхам уводу палавога чэлеса (або штучнага палавога чэлеса) ў задні праход.
Мінулае і распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Анальны сэкс сустракаецца ўжо на пачатковых этапах разьвіцьця чалавецтва. Вядомыя антычныя амфары з малюнкамі анальнага плоцевага чыну. Існуюць карціны і літаратурныя творы, якія апісваюць анальны сэкс. З разьвіцьцём фатаграфіі і кіно, анальны сэкс стаў шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.
Анальны сэкс выкарыстоўваюць у выпадку немагчымасьці або непажаданасьці ўстаўленьня палавога чэлесу ў похву (мэнструацыя, цяжарнасьць, страх цяжарнасьці, захворваньні або адхіленьні разьвіцьця похвы, жаданьне захаваць цнатлівасьць і інш.), для пашырэньня сэксуальных адчуваньняў або як знак адмысловых пачуцьцяў і даверу да партнёра.
Распаўсюджаны анальны сэкс і сярод геяў. У некаторых ізаляваных групах (месцы пазбаўленьня волі) анальны сэкс зьяўляюцца адным з сродкаў прыніжэньня. У некаторых выпадках анальны сэкс зьяўляецца сродкам ініцыяцыі або пасьвячэньня. Анальны сэкс можа выступаць як помста або сродак пакараньня за правіннасьць.
Існыя ў цяперашні час прадузятасьці супраць анальнага сэксу засноўваюцца, з аднаго боку, на тым, што на працягу гісторыі анальны сэкс разглядаўся як разбэшчанасьць.
У 2006 годзе, у ЗША 38,2 % мужчын ва ўзросьце паміж 20 і 39 гадамі і 32,6 % жанчын ва ўросьце паміж 18 і 44 гадамі займаюцца анальным сэксам з прадстаўнікамі процілеглага полу. Дадзеныя паказчыкі некалькі падрасьлі ў параўнаньні з 1992 годам, калі 25,6 % мужчын і 20,4 % жанчын у веку паміж 18 і 59 гадамі заявілі аб сваёй практыцы анальнага сэксу.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У анальным сэксе адрозьніваюць дзейснага і нерухомага ўдзельніка. Дзейсным удзельнікам анальнага сукупленьня завецца мужчына, які ўводзіць свой чэлес у задні праход. Нерухомым завецца, адпаведна, чалавек, які прымае, — мужчынскага або жаночага полу.
Рызыка для здароўя і меры засьцярогі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Траўматызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Анальны сэкс амаль заўсёды прычыняе істотны боль або непрыемныя адчуваньні для нерухомага ўдзельніка. Магчымы крывацёкі з задняга праходу. У выпадку, калі чэлес занадта доўгі, магчымыя траўмы прамой кішкі.
Інфекцыйныя захворваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз анальны сэкс могуць перадавацца ўзбуджальнікі розных інфэкцыйных захворваньняў, напр.: СНІД, сыфіліс, гэпатыт, ганарэя і інш.
Апроч таго, нават у цалкам здаровага чалавека ў прамой кішцы прысутнічаюць бактэрыі, якаі пры трапленьні ў мочаспускальны канал могуць быць прычынай такіх захворваньняў, як урэтрыт.
Іншыя парушэньні здароўя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторыя дасьледчыкі лічаць верагодным падвышэньне рызыкі ўзьнікненьня пры анальным сэксе такіх захворваньняў як анальнага раку і раку прамой кішкі, асацыяваных з інфэкцыяваньнем вірусам папіломы чалавека 16-га тыпу (выклікае таксама рак шыйкі маткі ў жанчын).
Супрацьпаказаньні і меры засьцярогі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пры наяўнасьці пухлін або расколін задняга праходу або прамой кішкі варта адмовіцца ад анальнага сэксу.
- Падчас заняцьця анальным сэксам неабходна падтрымліваць славесны кантакт з удзельнікам і спыніць зносіны ў выпадку ўзьнікненьня болевых адчуваньняў.
- Для абароны ад заразных захворваньняў раюць выкарыстаць прэзэрватыў.
- Для бязбольнага ўводу пеніса неабходна выкарыстаць дастатковую колькасьць змазкі (вазэлін або іншы любрыкант). У выпадку выкарыстаньня прэзэрватыва неабходна абіраць змазкі на воднай аснове, якія не псуюць латэкс.
- У выпадку, калі пеніс занадта доўгі, варта выкарыстаць абмежавальныя кольцы.
- Варта памятаць, што наяўнасьць кнуры ў прамой кішцы можа аказваць невялікі слабільны эфэкт.
- Перад сэксам рэкамэндуецца ачысьціць задні праход ад кала і ў выпадку неабходнасьці зрабіць клізму.