Андрэас Ісаксан
Андрэас Ісаксан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1981[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 199 см | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2001 2001—2004 2004—2006 2006—2008 2008—2012 2012—2016 2016—2019 |
Ювэнтус Юргордэн Рэн Манчэстэр Сіці ПСВ Эйндговэн Касымпаша Юргордэн |
0 (0) 75 (0) 62 (0) 19 (0) 123 (0) 104 (0) 60 (0) |
Зборныя | ||
2002—2016 | Швэцыя | 133 (0) |
Андрэас Ісаксан (па-швэдзку: Andreas Isaksson; нарадзіўся 3 кастрычніка 1981 году, Трэлеборг, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, брамнік турэцкага клюбу «Касымпаша» й нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клюбе «Трэлеборг». У 1999 годзе пэрспэктыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювэнтус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ні аднаго матчу за першую каманду турынскага клюбу.
У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швэцыю, у клюб «Юргордэн» і выйграў зь ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швэцыі 2003 году. У гэты ж час ён стаў гульцом зборнай Швэцыі, дублёрам Магнуса Гэдмана.
Пасьля чэмпіянату Эўропы 2004 году Ісаксан перайшоў ў францускі «Рэн», у якім гуляў разам з партнэрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам. 15 жніўня 2006 году ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам ангельскай Прэм’ер-Лігі. Праз траўмы ён згуляў свой першы матч за мяшчанаў толькі 9 сьнежня 2006 году, другі матч — 14 сакавіка 2007] году, але пасьля гэтага выходзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сэзону. Пачатак сэзона 2007—2008 гадоў Ісаксан таксама прапусьціў праз траўмы, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Гарту.
2 ліпеня 2008 году Ісаксан падпісаў зь нідэрляндзкім клюбам ПСВ кантракт да 2012 году. Пераход швэда адбыўся пасьля таго, як эйндговэнцы прадалі свайго галкіпэра Эўрэлію Гомэша ў «Тотэнгэм Готспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клюбу «Фэеноорд». 9 ліпеня 2012 году было пацьверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клюбу «Касымпаша» ў якасьці вольнага агента[4]. 11 жніўня 2016 году вярнуўся на радзіму ў клюбе «Юргордэн», дзе і скончыў кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Свой першы матч за зборную Швэцыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 году. Траўма Гэдмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2004 году й усе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце сьвету 2006 году, дзе згуляў 3 матчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Юргордэн»:
- Чэмпіён Швэцыі: 2002, 2003
- Уладальнік Кубка Швэцыі: 2002, 2018
ПСВ:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэас Ісаксан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ПСВ
- Профіль на сайце National Football Teams