Андэрс Бэрынг Брэйвік
Андэрс Брэйвік | |
нарв. Anders Behring Breivik | |
Род дзейнасьці | бізнэсмэн, тэрарыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 лютага 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэньня | Осьлё, Нарвэгія |
Месца вучобы | |
Занятак | трэйдэр, прадавец, прадпрымальнік, масавы забойца, тэрарыст, conspiracy theorist |
Навуковая сфэра | тэрарызм[4] |
Псэўданімы | Andrew Berwick, Sigurd Jorsalfar і Sigurd the Crusader |
Сябра ў | Q2319455? і Counterjihad[d] |
Бацька | Эйнс Брэйвік |
Маці | Вэнке Бэрынг |
Сайт | sites.google.com |
Дадаткова | вядомы як выканаўца нападаў у Нарвэгіі 2011 году |
Андэрс Бэрынг Брэйвік (нар. 1979, Осьлё) — арганізатар і выканаўца выбуху ва ўрадавым квартале Осьлё і нападу на палітычны моладзевы летнік Нарвэскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 году. З 16 красавіка па 22 чэрвеня 2012 году ў акруговым судзе Осьлё прайшлі слуханьні, у ходзе якіх 17 красавіка Андэрс Брэйвік заявіў, што ўчыніў абодва напады ў сувязі з «крайняй неабходнасьцю». 24 жніўня 2012 г. Брэйвіка выраклі на 21 год пазбаўленьня волі ў турме, што было найбольшым тэрмінам зьняволеньня ў Нарвэгіі[5].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам[6][7]. У першай палове 2000-х быў ініцыятыўным чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў[8]. У сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса[9] і сацыяльна-лібэральнага філёзафа Джона Ст’юарта Міла[6][7]. У якасьці сваіх зацікаўленасьцяў ён пазначаў «бодзібілдынг, кансэрватыўную палітыку і масонства»[10]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст’юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[10], датаваны 17 ліпеня.
Паводле газэты VG раней ён ня меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэньня правілаў дарожнага руху[6]. Паводле той жа газэты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё[6], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[11]. Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры[6]. У траўні фірме Брэйвіка было прададзена шэсьць тон угнаеньняў[12].
Напады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 ліпеня 2011 г. а 15:25 падарваў начыненую выбухоўкай машыну ва ўрадавым квартале Осьлё. У выніку загінулі 8 чалавек. Праз 2 гадзіны, а 17:22, даехаў да моладзевага летніка на востраве Ўтоя і пераапрануты ў форму паліцыянта адкрыў страляніну па ўдзельніках мерапрыемства Працоўнай партыі Нарвэгіі, якая кіравала ўрадам краіны. Колькасьць забітых у выніку 2-га нападу склала 69 чалавек, зь іх двое загінулі пры ўцёках: 1 упаў з абрыва, другі ўтануў. інцыдэнта на востраве.
Быў арыштаваны адразу пасьля ўчыненага замаху на моладзевы лягер. У часе затрыманьня быў паранены[13]. Пры расьсьледаваньні паліцыя таксама спачатку меркавала, што ў яго быў саўдзельнік[6][14][15]. Пасьля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[16]. Намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста»[17].
Кніга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За колькі гадзінаў да нападу 22 ліпеня 2011 г. Брэйвік выклаў у сеціва[18] сваю ангельскамоўную[19] нявыдадзеную кнігу «Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году» (анг. 2083 — A European Declaration of Independence)[20] на 1500 старонак, якую пісаў папярэднія 9 год[21] і 12-хвілінны відэаролік, што сьцісла перадаваў яе зьмест[22]. Сярод задачаў нападаў былі распаўсюд і працягненьне ўвагі да напісанага[23].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Breivik får tilbud om studieplass ved Universitetet i Oslo — Aftenposten, 2015.
- ^ Bekrefter opplysningen om at ABB er student ved HiMolde — 2022.
- ^ Behring Breivik er student ved Høgskolen i Molde — 2022.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Сяргей Кізіма. Суд над Брэйвікам: тэатар абсурду або выпрабаваньне дэмакратычных прынцыпаў // Зьвязда : газэта. — 27 красавіка 2012. — № 81 (27196). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011 г.
- ^ а б Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Eivind Fondenes, Kathleen Buer (23 July 2011) Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene. Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.
- ^ а б Сямён Печанко, Сяргей Гезгала. Нарвэгія: фанатык забіў 76 чалавек // Газэта «Наша ніва», 22 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
- ^ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.) Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (2009-05-18). Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (рас.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
- ^ Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene (нарв.). Tv2.no. Праверана 22 July 2011 г.
- ^ Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
- ^ J. David Goodman (23 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting The New York Times Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting Reuters Праверана 23 July 2011 г.
- ^ Ала Мачалава. Мэа не апраўдае сродкаў // Зьвязда : газэта. — 26 ліпеня 2011. — № 139 (27003). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Андрэй Елісееў. Нарвэскі тэрарыст хацеў зрабіць у цэнтры ЭЗ «новы Чарнобыль» // Эўрарадыё, 25 ліпеня 2011 г. Архіўная копія ад 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
- ^ Лік ахвяраў тэрактаў у Нарвэгіі набліжаецца да сотні У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Трагедыя ў Нарвэгіі ўскалыхнула ўвесь сьвет У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Ананімы вырашылі перавесьці маніфэст нарвэскага тэрарыста на жарт У сьвеце. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
- ^ Алесь Чайчыц. Брэйвік толькі нашкодзіў каштоўнасцям, за якія нібыта выступае // Газэта «Наша ніва», 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андэрс Брэйвік. Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году = 2083 - A European Declaration of Independence. — PDF. — Лёндан: 2011. — 1518 с.