Перайсьці да зьместу

Аркадыюш Пырка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аркадыюш Пырка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 верасьня 2002(2002-09-20)[1] (22 гады)
Рост 177 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пяст
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020
2020—
Зьніч
Пяст
45 (2)
134 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.

Арка́дыюш Пы́рка (па-польску: Arkadiusz Pyrka; нар. 20 верасьня 2002 году) — польскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Пяст».

Выхаванец шэрагу клюбаў з Радама, адкуль паходзіць футбаліст. У 2017 годзе прыяднаўся да моладзевай каманды «Зьнічу», у складзе якога дэбютаваў у розыгрышы Другой лігі. Першы матч прыпаў на выяздное супрацьстаяньне з рэшаўскай «Рэсовіяй». Гулец зьявіўся на пляцоўку напрыканцы сустрэчы. У другім сваім сэзоне пачаў часьцей зьяўляцца на полі. 17 лістапада 2019 году адзначыўся першым голам у кар’еры, улучыўшы мяч у браму катавіцкага ГКС. У выніку гол абаронцы стаў пераможным. Сэзон 2020—2021 гадоў ужо абараняў колеры клюбу «Пяст» з Экстраклясы. Гулец склаў працоўную дамову з клюбам да 2023 году[3]. Першыя два сэзоны выкарыстоўваўся пераважна як гулец ратацыі, але з 2022 году стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]