Перайсьці да зьместу

Арманд Дуплянтыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арманд Дуплянтыс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся10 лістапада 1999(1999-11-10)[1][2][3] (25 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлет, скакун з шастом

А́рманд Дупля́нтыс (па-швэдзку: Armand Duplantis; 10 лістапада 1999 году) — швэдзка-амэрыканскі скакун з шастом. Зважаецца найвялікшым скакуном з шастом у сучасным спорце[5]. Дуплянтыс ёсьць сусьветным рэкардыстам на адкрытым паветры (6,26 м) і ў памяшканьні (6,22 м), двухразовым Алімпійскім чэмпіёнам (2020 і 2024), двухразовым чэмпіёнам сьвету на адкрытым паветры і ў памяшканьні і чэмпіёнам Эўропы.

На чэмпіянаце Эўропы 2018 году.

Спартовец пачаў займацца скокамі з шастом з малога веку. На першым курсе сярэдняй школы Лафеет у 2015 годзе Дуплянтыс усталяваў нацыянальныя рэкорды першакурсьнікаў як у памяшканьні, гэтак і на адкрытым паветры. У чэрвені 2015 году хлопец абвесьціў, што будзе выступаць за зборную Швэцыі[6][7]. Будучы грамадзянінам ЗША і Швэцыі, ён мог абіраць за якую краіну ён мог спаборнічаць на міжнародным узроўні. Дуплянтыс упершыню прадстаўляў Швэцыю на моладзевым чэмпіянаце сьвету 2015 году ў Калюмбіі, дзе здабыў залаты мэдаль. Спартовец быў даволі пладавітым на мэдалі на юніёрскім узроўні.

Скок спартоўца на спаборніцтвах у Стакгольме.

У 2019 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Досе Дуплянтыс заняў другі радок, пераадолеўшы вышыню 5,97 мэтраў з трэцяй спробы[8]. 4 лютага 2020 году швэд пераадолеў вышыню 6,00 мэтраў у памяшканьні на сваіх першых спаборніцтвах у сэзоне. Пасьля гэтага ён тройчы спрабаваў усталяваць новы сусьветны рэкорд у 6,17 мэтраў. На другой спробе ён перапрыгнуў папярочку, але штурхануў яе рукою[9]. 8 лютага Дуплянтыс пераўзвысіў сусьветны рэкорд Рэно Лявіліні амаль шасьцігадовай даўніны, скокнуўшы на 6,17 мэтраў у Торуні[10]. Праз тыдзень, 15 лютага ў Глазга, ён павялічыў рэкорд яшчэ на адзін сантымэтар да 6,18 мэтраў[11]. 17 верасьня на рымскім этапе Дыямэнтавай лігі скакун адолеў найлепшае сусьветнае дасягненьне Сяргея Бубкі на адкрытым паветры — 6,14 мэтраў.

Скакун на этапе Дыямэнтавай лігі 2020 году.

6 сакавіка Дуплянтыс браў удзел у чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні 2021 году. Ён быў галоўным фаварытам на перамогу пасьля таго, як Рэно Лявіліні адмовіўся ад удзелу праз пашкоджаньне[12]. Спартовец змагаўся зь Пётрам Лісэкам і малодшы брат Лявіліні Валянтэнам, якія здабылі адпаведна бронзавыя і срэбраныя мэдалі. Тым ня менш, Дуплянтыс усталяваў новы рэкорд чэмпіянату ў 6,05 мэтраў, перш чым зрабіць тры няўдалыя спробы на 6,19 мэтраў[13]. На адкладзеных на адзін год летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё спартовец здабыў залаты мэдаль, калі зь першай спробы пераадолеў вышыню 6,02 мэтраў, а пасьля быў вельмі блізкі да таго, каб пераўзвысіць свой сусьветны рэкорд[14].

Дуплянтыс на кваліфікацыйных скоках летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году.

7 сакавіка ён усталяваў свой уласны сусьветны рэкорд, скокнуўшы на 6,19 мэтраў на этапе ў Бялградзе[15]. Праз два тыдні на чэмпіянаце сьвету ў памяшканьні 2022 году ў Бялградзе ён здабыў залаты мэдаль. У той жа час ён зноў усталяваў новы сусьветны рэкорд, скокнуўшы на 6,20 мэтраў[16]. 30 чэрвеня на этапе Дыямэнтавай лігі ў Стакгольме атлет усталяваў свой уласны сусьветны рэкорд, скокнуўшы на 6,16 мэтраў[17]. 24 ліпеня ён зноў усталяваў свой уласны сусьветны рэкорд на чэмпіянаце сьвету 2022 году ў Юджыне, зрабіўшы скачок на 6,21 мэтраў[18]. На чэмпіянаце Эўропы 2022 году, які ладзіўся у Мюнхэне, швэд здабыў залаты мэдалі і ўсталяваў рэкорд чэмпіянату, скокнуўшы на 6,06 мэтраў[19]. Дуплянтыс скончыў сэзон у верасьні, пераадолеўшы вышыню 6,07 мэтраў у фінале Дыямэнтавай лігі ў Цюрыху, у выніку чаго абараніў тытул чэмпіёну[20]. 17 верасьня 2023 году спартовец усталяваў свой уласны сусьветны рэкорд, калі пераадолеў 6,23 мэтраў на спаборніцтвах у Юджыне[21]. Як і ў папярэдні сэзону скакун абарніў тытул чэмпіёну лігі.

На чэмпіянаце сьвету ў памяшканьні 2024 году ў Глазга ў сакавіку 2024 году Дуплянтыс зьдзейсьніў скачок на 6,05 мэтраў, заваяваўшы залаты мэдаль[22]. 20 красавіка на этапе Дыямэнтавай лігі у Сямыні швэд палепшыў свой сусьветны рэкорд на адзін сантымэтар, пераадолеўшы вышыню 6,24 мэтраў зь першай спробы[23]. 12 чэрвеня ён перамог на чэмпіянаце Эўропы 2024 году ў Рыме, будучы адзіным удзельнікам, які пераадолеў шасьцімэтровую адзнаку.

5 жніўня 2024 году на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году Дуплянтыс захаваў свой алімпійскі тытул, які здабыў на папярэдніх гульнях. Ён выйграў, скокнуўшы на 6,00 мэтраў, пасьля таго, як ягоны супернік Сэм Кендрыкс ня здолеў адужыць 5,95 мэтраў. Затым ён скокнуў на 6,10 мэтраў, каб абнавіць алімпійскі рэкорд, усталяваны Т’ягу Брасам на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году, і, нарэшце, скокнуў на 6,25 мэтраў з трэцяй спробы, усталяваўшы новы сусьветны рэкорд. 25 жніўня на мэмарыяле Камілы Скалімоўскай у Хожаве на дванаццатым этапе Дыямэнтавай лігі 2024 году, Дуплянтыс палепшыў сусьветны рэкорд у дзясяты раз у сваёй кар’еры і ў трэці раз за год на адзін сантымэтар, павялічыўшы сусьветны рэкорд да 6,26 мэтраў[24].

  1. ^ а б Armand Duplantis // https://pantheon.world/profile/person/Armand_Duplantis
  2. ^ а б Armand Duplantis // GeneaStar
  3. ^ а б Armand Duplantis // World Athletics database
  4. ^ а б Olympedia (анг.) — 2006.
  5. ^ «Mondo’s Mundo: Pole vault legend Mondo Duplantis breaks world record in Olympic final». NBC.
  6. ^ «Stavhoppartalang valde Sverige och Avesta». Dala-Demokraten.
  7. ^ Holmberg, Ludvig (2.06.2015). «Supertalangen byter landslag till Sverige». Expressen
  8. ^ «Results. Pole Vault Men — Final». IAAF.
  9. ^ «Armand Duplantis comes close to world record in Düsseldorf». Athletics Weekly.
  10. ^ «Armand Duplantis sets pole vault world record in Poland». BBC Sport.
  11. ^ «Armand Duplantis: Pole vaulter sets new world record at Glasgow Indoor Grand Prix». BBC Sport.
  12. ^ «Mondo Duplantis takes European title and comes close with world record attempt». AW.
  13. ^ «Duplantis, Ingebrigtsen and Del Ponte triumph at European Indoors». Olympic Channel.
  14. ^ «Athletics-Sweden’s Duplantis soars to pole vault gold». Reuters.
  15. ^ «6.19! Duplantis broke the world record in the Arena at the Belgrade Indoor Meeting». World Athletics.
  16. ^ «Sweden’s Duplantis sets new world pole vault record». France24.
  17. ^ «Armand Duplantis satte nytt utomhusrekord». Aftonbladet.
  18. ^ «Swede Duplantis breaks pole vault world record to win gold». Reuters.
  19. ^ «Armand Duplantis vinner EM-guld». Aftonbladet.
  20. ^ «2022 review: jumps». World Athletics.
  21. ^ «Armand Duplantis Soars To World Record In Men’s Pole Vault At Pre Classic». FloTrack.
  22. ^ «'Hardest ever' work for Duplantis as he retains pole vault title in Glasgow». World Athletics.
  23. ^ «Duplantis breaks world pole vault record with 6.24m in Xiamen». World Athletics.
  24. ^ «Ingebrigtsen and Duplantis smash world records in Silesia». Diamond League.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]