Вітамін C
Вітамін C | |
Хімічная структура | |
Агульныя | |
---|---|
Хімічная формула | C₆H₈O₆[1] |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 2,9E−25 кг |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | 192 °C[2] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 50-81-7 |
PubChem | 54670067 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 200-066-2 |
SMILES | OC[CH](O)[CH1OC(=O)C(=C1O)O[3]] |
InChI | |
Кодэкс Алімэнтарыюс | E300 |
ChEBI | 29073 |
ChemSpider | 10189562 |
Вітамін C у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Аскарбі́навая кі́сьля (g-Ляктон 2,3-дэгідра-L-гулёнавай кісьлі, Вітамін C), вытворнае L-гулёнавай кісьлі[4], водарастваральны вітамін. У 1928 годзе вугорскі навуковец Сцэнт-Георгі атрымаў вітамін C у выглядзе крышталічнага рэчыва з «вугорскага» перца і высьветліў ягоную эмпірычную (C6H8O6) і структурную формулы. Рэчыва назвалі аскарбінавай кісьляй (антыскарбутным вітамінам)[5]. Упершынію сынтэзаваны амэрыканскім біяхімікам Чарлзам Кінгам 4 красавіка 1932 году[6]. Іншыя назвы — проціцынготны вітамін. Сынтэзуецца расьлінамі і жывёламі (за выключэньнем прыматаў і інш. жывёл, якія атрымліваюць яе з кормам). Асноўная крыніцы сынтэзу аскарбінавай кісьлі у расьлін — галяктоза, у жывёл — глюкоза. У арганізме ўдзельнічае ў акісьляльна-аднаўленчыя рэакцыях, стымулюе ўнутраную сакрэцыю, нармальнае разьвіцьцё і супраціўляльнасьць арганізму, садзейнічае рэгенерацыі тканак. Адсутнасьць або недахоп аскарбінавай кісьлі ў ежы чалавека выклікае шкробут, зьніжае супраціўляльнасьць да хвароб. Сучасная патрэба дарослага чалавека ў аскарбінавай кісьлі — ад 50 да 100 мг, дзяцей — ад 30 да 70 мг. Найбольш аскарбінавай кісьлі у сьвежай садавіне і гародніне: пладах шыпшыны, чырвонага перцу, цытрусаў, чорных парэчак, у цыбулі, ліставой гародніне. Выкарыстоўваецца ў мэдыцыне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vitamin C (анг.) — 2015.
- ^ а б в Bradley J., Williams A. J., Andrew S.I.D. Lang Jean-Claude Bradley Open Melting Point Dataset // Figshare — 2014. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.1031637.V2
- ^ а б в г Vitamin C (анг.)
- ^ Витамин С (рас.). Энциклопедия Кругосвет. Праверана 31 сьнежня 2018 г.
- ^ Бабская, Н.Е. Аскорбиновая кислота (рас.). Megabook — Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия — статья. Праверана 31 сьнежня 2018 г.
- ^ Вітамін С. Універсітэт залатога веку (8 жніўня 2013).