Астравец
Астравец лац. Astraviec | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1468 | ||||
Горад з: | 4 красавіка 2012 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Астравецкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 161 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 878 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1591 | ||||
Паштовы індэкс: | 231210 | ||||
СААТА: | 4246501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. / 54.61361° пн. ш. 25.95528° у. д.Каардынаты: 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. / 54.61361° пн. ш. 25.95528° у. д. | ||||
± Астравец | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ostrovets.gov.by |
Астраве́ц — места ў Беларусі, на рацэ Лошы. Адміністрацыйны цэнтар Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 878 чалавек[1]. Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Ашмянамі.
Астравец — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. З 2012 году на Астравецкай пляцоўцы за 18 км ад места будуецца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Астравец мае славянскае паходжаньне і ўтварыўся ад шматзначнага паняцьця «востраў» (на правым беразе ракі Лошы, што цячэ праз усё мястэчка, некалі існавала ўмацаваная выспа). Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі ёсьць каля 80 назваў[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468 годам, калі ўладар Геранёнаў Юры Гаштольд запісаў існаму Астравецкаму касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі і Ўсіх Сьвятых фундуш у дзьве меры мёду штогод[3]. У 1542 годзе па сьмерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Яна Корсака[4], які ў 1616 годзе зрабіў фундушавы запіс на будаваньне дамініканскага кляштару і касьцёла Сьвятых Казьмы і Дзям’яна.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканаў[4]. У XVIII стагодзьдзі пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 год у мястэчку на 13 валоках зямлі разьмяшчалася 21 гаспадарка[4]. У 1777 годзе ў Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару дамініканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Астравец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім, пазьней Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У ХІХ стагодзьдзі мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў мэліяратар Палесься ХІХ стагодзьдзя Ёсіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — францускі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец. На 1886 год у Астраўцы было 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Астравец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Новы касьцёл, 1909 г.
-
Новы касьцёл, 1909 г.
-
Сынагога, 1903 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астравец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1958 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У 1994 годзе ў Астраўцы паставілі помнік Ёсіфу Гашкевічу. У траўні 1997 і кастрычніку 2002 году ў мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытаньні. 14 чэрвеня 2007 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Астраўцу. 4 красавіка 2012 году паселішча атрымала статус места[6]. 26 лютага 2013 году ў склад Астраўцу ўвайшлі вёскі Бялькішкі, Кавалі і хутар Каменка[7].
-
Касьцёл дамініканаў, каля 1900 г.
-
Гасьцінец, 1927 г.
-
Гасьцінец, 1927 г.
-
Мост цераз Лошу на Гасьцінцы, 1927 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 176 чал. у мястэчку Астраўцы і 14 чал. у фальварку Астраўцы[8]
- XX стагодзьдзе: 1991 год — 9790 чал.[9]; 1995 год — 8,9 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,3 тыс. чал.; 2009 год — 8285 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 9569 чал.[12]; 2017 год — 10 253 чал.[13]; 2018 год — 10 878 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Астраўцы працуюць сярэдняя і музычная школы.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць бібліятэка, дом культуры, кінатэатар.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Гасьцінец вуліца |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Астраўцу |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў гатэлі «Вясёлка». Турыстычная сядзіба «Міні-Швайцарыя»[14].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1910—1911)
- Касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (XVIII ст.)
- Млын водны (1-я пал. XX ст.)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Касьцёл, табліца
-
Млын
-
Вуліца
-
Рака Лоша і новая царква
-
Гатэль
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 277.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт № 260.
- ^ а б в Брэгер Г. Астравец // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 259.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «Об отнесении городского поселка Островец Гродненской области к категории городов районного подчинения». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2012 г. № 154(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
- ^ Krzywicki J., Jelski A. Ostrowiec (5) // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 719.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 219.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 47.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|