Перайсьці да зьместу

Байканур (касмадром)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Байканур (па-казаску: Байқоңыр — «урадлівая зямля») — першы і найбуйнейшы ў сьвеце касмадром, разьмешчаны на тэрыторыі Казахстану, недалёка ад пасёлку Цюратам. Займае плошчу 6717 км².

Касмадром мае вялікае міжнароднае значэньне. З касмадрому магчымыя запускі розных тыпаў ракетаў-носьбітаў. Адзін з трох касмадромаў плянэты, разам з касмадромам Мыс Канавэрал у ЗША і Цзюцюань у Кітаі, прызначаных для запуску апаратаў з касманаўтамі на борце. Арбіта МКС была падабрана з улікам шыраты Байкануру — зь яго праводзяцца асноўныя запускі.

«Байканур» пачаў будавацца 12 лютага 1955 году (12 лютага 1955 г. была прынята пастанова Ўраду СССР аб будаўніцтве палігону для правядзеньня выпрабаваньняў міжкантынэнтальных балістычных ракет), стаў касмадромам у 1957 годзе. У 1970—1980-х зьяўляўся найбуйнейшым касмадромам Савецкага Саюзу. Пасьля распаду СССР у пачатку 1990-х касмадром адышоў да Казахстану. Арандуецца Расеяй да 2050 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Байканур (касмадром)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў