Перайсьці да зьместу

Басьнійская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Басьнійская
bosanski jezik / босански језик
Ужываецца ў Босьніі і Герцагавіне, Сэрбіі, Чарнагорыі, Харватыі і іншых краінах
Рэгіён Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 2,3 міліёну
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Паўднёваславянскія
    Басьнійская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Босьніі і Герцагавіне і Сэрбіі (Санджак)
Рэгулюецца
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо гаевіца[d]
Коды мовы
ISO 639-1 bs
ISO 639-2(Б) bos
ISO 639-2(Т) bos
ISO 639-3 bos
SIL BOS

Басьні́йская мова (па-басьнійску: bosanski jezik / босански језик) — мова паўднёваславянскай групы, традыцыйна лічыцца дыялектам сэрбахарвацкай мовы. Гэта мова насельніцтва Босьніі і Герцагавіны. На басьнійскай размаўляе ад 2 да 2,4 млн чалавек: 1,7—1,8 млн у Босьніі і Герцагавіне, 245 тыс. у Сэрбіі і Чарнагорыі, 150 тыс. у заходняй Эўропе і Паўночнай Амэрыцы і неўсталяваная колькасьць імігрантаў у Турэччыне (100—200 тыс. па розных ацэнках). Шмат запазычаньняў з арабскай мовы, цюрскіх моваў і пэрсыдзкай мовы. Пісьменнасьць на лацінцы харвацкага ўзору («гаевіца»), раней ужываліся таксама арабскае пісьмо, глаголіцы і басанчыца (мясцовая разнавіднасьць кірыліцы). Прынятыя дзьве раўнапраўныя пісьменнасьці: на аснове лацінкі і на аснове кірыліцы.

Парадак словаў SOV: дзейнік, выказьнік, аб’ект. Кіраваньне на аснове прыназоўнікаў, тры роды (мужчынскі, жаночы і сярэдні), сьляды двайнога ліку, сем склонаў, канчаткі дзеяслова пазначаюць асобу, лік і пол суб’екта (для мінулага часу). Прысутнічаюць пасіўны стан, час і від. У фанэтыцы выдзяляюць 25 зычных і 5 галосных[2].

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Bosnian (анг.). Ethnologue.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]