Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў
Выгляд
Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°33′47″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.56306° у. д.
«Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» | |
Абрэвіятура | «БРСЮ» |
---|---|
Дата ўтварэньня | 7 чэрвеня 1990 (34 гады таму) |
Тып | прафэсійнае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | стварэньне прававой дзяржавы |
Штаб-кватэра | Цэнтральны раён, мікрараён Асмалоўка, вул. Алаізы Пашкевіч, д. 9-5Н[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 3,5 тыс. (2006) |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Старшыня | Валер Міцкевіч |
1-ы намесьнік | Яўген Каваленка |
Намесьнікі | Сяргей Балашэнка, Андрэй Гаеў, Віктар Камянкоў, Андрэй Мацельскі |
Выканаўчая кіраўніца | Вольга Арлоўская[2] |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | РКРКППГА |
Сайт | union.by |
«Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з юры́стаў» — грамадзкае аб’яднаньне праўнікаў Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1990 году.
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасьці ды зьмены Статуту. Абірае старшыню, Раду і Рэвізійную камісію.
- Рада. Склікаецца аднойчы на 2 гады. Правамоцная пры ўдзеле паловы сябраў. Абірае намесьнікаў старшыні ды Камітэт. Ухваляе каштарыс ды пастановы аб узнагародзе чальцоў. Стварае ды касуе падапарадкаваныя ўстановы ды прызначае іх кіраўнікоў.
- Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Назірае за выкананьнем пастановаў Зьезда і Рады ды каштарыса.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:
- павышэньне прававой культуры;
- дапамога чальцам саюзу;
- распаўсюд прававых зьвестак;
- распрацоўка парадаў аб ужытку заканадаўства;
- прававая дапамога іншым установам;
- распаўсюд прававых ведаў і навучаньня ды тлумачэньне заканадаўства;
- абарона зацікаўленасьцяў чальцоў перад іншымі ўстановамі;
- разьвіцьцё правазнаўства;
- спрыяньне гаспадарчым сувязям з замежнымі прадпрыемствамі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Статуту спосабамі дзейнасьці саюзу ёсьць:
- правядзеньне нарадаў і сэмінараў;
- прававая адукацыя ў вучэльнях;
- ладжаньне прававых дасьледаваньняў;
- перападрыхтоўка праўнікаў;
- удзел у замежнай адукацыйнай супрацы;
- вывучэньне дзейнасьці правапрымяняльных, праваахоўных і праваабарончых установаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь 2001 году «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» браў удзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3].
25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БРСЮ» ўваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[4].
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьцяпан Сокал (1990—1993)
- Уладзімер Бойка (1993—2006)
- Віктар Камянкоў (9 чэрвеня 2006 — 2010-я)
- Валер Міцкевіч (2020-я)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
- ^ Кіраўніцтва (рас.) // ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
- ^ За моцную i квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 182 (24298) (5 верасьня 2001). Праверана 11 сакавіка 2012 г.
- ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зваротная сувязь (рас.) // ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.