Бярозаўка (прыток Дзісны)
Бярозаўка лац. Biarozaŭka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Падлужнае |
Вусьце | Дзісна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 53 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,6 м³/с |
Плошча басэйну | 721 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Бяро́заўка, Бярэ́жвіца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 721 км². Выдатак вады ў вусьці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
На рацэ стаіць места Глыбокае.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Левыя: Аржаніца і Маргва
- Правыя: Дабрылаўка і Стуканаўка
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца з возера Падлужнага, цячэ празь места Глыбокае, у межах Сьвянцянскіх градаў, далей Полацкай нізінай. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй за мястэчка Шаркоўшчыну.
Даліна да ўтоку Маргвы трапэцападобная, на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 50 м — 0,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхняй плыні і 1,5 км каля вёскі Юльянова Глыбоцкага раёну; на астатнім працягу зьвілістае, шырыня яго 14—16 м у вярхоўі і 20—30 м у ніжняй плыні[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 80.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 80.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.