Біскупцы (Ваўкавыскі раён)
Выгляд
Біскупцы | |
трансьліт. Biskupcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Ваўкавыскі |
Насельніцтва: | 293 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Паштовы індэкс: | 231921 |
СААТА: | 4208809026 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′20″ пн. ш. 24°32′3″ у. д. / 53.17222° пн. ш. 24.53417° у. д.Каардынаты: 53°10′20″ пн. ш. 24°32′3″ у. д. / 53.17222° пн. ш. 24.53417° у. д. |
± Біскупцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Біскупцы́[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома зь сярэдзіны XV ст. Належала віленскаму біскупу. У 1796 годзе фальварак ва ўласнасьці Станіслава Сегеня, пражывалі 3 сялянскія сям’і. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 40 двароў, 203 жыхары. У 1914 годзе 77 двароў, 421 жыхар. У 1940—1961 гадах цэнтар Біскупцоўскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2004 год — 119 двароў, 276 жыхароў
- 2009 год — 293 чалавекі[1]
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1950-я гады дырэктарам мясцовай школы быў вядомы беларускі пісьменьнік Аляксей Карпюк.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 125