Перайсьці да зьместу

Бітва за Бабруйск (1918)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва за Бабруйск
Першая сусьветная вайна
Дата: 2 лютага — 11 сакавіка 1918 году
Месца: Бабруйск
Вынік: Перамога польскага корпусу, захоп горада і крэпасьці
Супернікі
Сьцяг Польшчы ПольшчаСьцяг РСФСР 1918 РСФСР
Камандуючыя
Юзэф Доўбар-Мусьніцкіген. Максімовіч, ген. Раманоўскі
Колькасьць
Першы польскі корпус у Расеі: 1 дывізія польскіх стральцоў, 2 дывізія польскіх стральцоў, Рыцарскі легіёнЧырвоная армія: 526 полк, матросы, прабальшавіцкія сяляне, латышы
Страты
некалькі дзясяткаў забітых, некалькі сотняў параненыхнекалькі сотняў забітых, некалькі тысяч палонных

Бітва за Бабруйск — баі, якія адбываліся 2 лютага — 11 сакавіка 1918 году паміж Першым польскім корпусам у Расеі пад кіраўніцтвам Доўбар-Мусьніцкага і прабальшавіцкімі аддзеламі, падчас Першай сусьветнай вайны.

24 ліпеня 1917 году генэрал Доўбар-Мусьніцкі стварыў на Заходнім фронце з жаўнераў-палякаў, якія служылі ў імпэратарскай расейскай арміі на тэрыторыі Беларусі, польскі корпус, што складаўся з трох пяхотных дывізіяў (каля 30 тысячаў жаўнераў). У студзені 1918 г. корпус распачаў баі з Чырвонай арміяй. Корпус здолеў узяць Рагачоў. Аднак Доўбар-Мусьніцкі імкнуўся захапіць бабруйскую крэпасьць.

Пазьней ён пісаў:

« Захоп Бабруйску быў маёй галоўнай мэтай, бо крэпасьць дазваляла правесьці перадысьлякацыю войскаў і зладзіць эфэктыўную абарону… Толькі пасьля страты крэпасьці бальшавікі пачалі разумець ейнае стратэгічнае значэньне. »

—Юзэф Доўбар-Мусьніцкі

У абароне Бабруйску з боку бальшавікоў удзельнічалі каля 7 тысячаў жаўнераў. Аблога гораду пачалася 2 лютага. 3 лютага 1918 году горад і крэпасьць былі здабытыя польскімі аддзеламі. Палякі захапілі вялікія склады з вайсковым рыштункам, боепрыпасамі і ежай. Корпус атрымаў сродкі для далейшай барацьбы.

Бальшавікі не жадалі зьмірыцца са стратаю гораду і крэпасьці. Аддзелы Чырвонай Арміі разам з чырвонымі партызанамі любой цаной хацелі вярнуць сабе горад. Баі працягваліся па ўсёй ваколіцы (у тым ліку каля Рагачову), і страты ўзрасталі з абодвух бакоў. Палякі стварылі ў Бабруйску ваенныя могілкі, дзе хавалі сваіх забітых вайскоўцаў. У баях асабліва вызначыліся жаўнеры Рыцарскага легіёну.

Пры падпісаньні Берасьцейскага міру бальшавіцкая Расея перадала на карысьць Нямеччыны захоплены палякамі Бабруйск. Генэрал Доўбар-Мусьніцкі не атрымаў падтрымкі Рэгенцкай рады і быў вымушаны здацца немцам. Да эвакуацыі з Бабруйскай крэпасьці палякі вырашылі насыпаць на сваіх могілках курган, як помнік па загінулых у барацьбе за незалежнасьць Польшчы. Пасьля польска-савецкай вайны 1920 году той курган быў зьнішчаны.

  • Гэнрык Багінскі. «Wojsko Polskie na Wschodzie 1914—1920», Варшава, 1921
  • Вацлаў Ліпінскі. Walki o niepodległość Polski w latach 1905—1918, Варшава, 1990
  • Мячыслаў Ужосэк. Polski czyn zbrojny podczas pierwszej wojny światowej 1914—1918, Państwowe Wydawnictwo «Wiedza Powszechna», Варшава 1990, ISBN 83-214-0724-2