Перайсьці да зьместу

Ваяводы менскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ваявода менскі — мясцовы ўраднік у Менскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.

Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля паморскага і перад інфлянцкім ваяводамі[1]. З увядзеньнем ваяводзкіх мундзіраў (1776) дэпутаты Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Дэпутаты Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Багдан Сапега

Намесьнікамі менскімі былі:

Мікалай Сапега

Ваяводамі менскімі былі:

Аляксандар Масальскі
Юзэф Мікалай Радзівіл
  1. ^ Jelski A. Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]