Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва
Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва | |
па-нямецку: Universität für Musik und darstellende Kunst Wien | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1819 і 1817[1] |
---|---|
Рэктар | Ulrike Sych[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | ASEAN European Academic University Network[d][3] і Austrian Academic Library Consortium[d][4] |
Вэб-сайт | mdw.ac.at (ням.) (анг.) |
Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва (па-нямецку: Universität für Musik und darstellende Kunst Wien) — найбуйнейшая кансэрваторыя Аўстрыі, разьмешчаная ў Вене. Ва ўнівэрсытэце навучаецца каля 3000 вучняў.
Пытаньне аб стварэньні ў Вене кансэрваторыі на ўзор Парыскае кансэрваторыі быў упершыню пастаўлена ў 1808 г. У 1812 годзе, было створана Таварыства аматараў музыкі[a], адной з галоўных задач якога, «самай прыгожай і самай важнай мэтай», абвяшчалася заснаваньне кансэрваторыі. Годам пазьней быў створаны камітэт па арганізацыі Венскае кансэрваторыі; нарэшце, ў 1817 годзе атрымалася стварыць пеўчую школу пад вярхоўным кіраўніцтвам Антоніё Сальеры, — для запрашэньня выкладчыкаў-інструмэнталістаў не хапала сродкаў. Толькі ў 1819 г. запрашэньне скрыпача-віртуоза, у будучыні выдатнага музычнага настаўніка, Ёзэфа Бёма дазволіла адкрыць першую інструмэнтальную клясу і зрабіць, такім чынам, першы крок да пераўтварэньня пеўчай школы ў сапраўдную кансэрваторыю[5]. На працягу ўсяго 19 стагодзьдзя кансэрваторыя існавала на правах прыватнай ініцыятывы, дасягнуўшы да 1890-х гадоў выдатных маштабаў (да 1000 вучняў). У 1909 г. кансэрваторыя была ўзятая пад царскую апеку і стала называцца Каралеўскаю і царскаю Акадэміяю музыкі і выканальніцкага мастацтва [b]. З устанаўленьнем рэспублікі ў 1919 г. Акадэмія стала называцца Дзяржаўнай, ў 1970 г. была пераназваная ў Вышэйшую школу музыкі і выканальніцкага мастацтва, а ў 1998 г. ператворана ва ўнівэрсытэт. З 1928 г. ў складзе Акадэміі працуюць аддзяленьні тэатральных актораў і музычнай пэдагогікі.
Вядомыя выкладчыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гвіда Адлер
- Антон Брукнэр
- Ёзэф Грындаль
- Паўль Грумэр
- Эміль Заўэр
- Сымон Зэхтэр
- Густаў Нотэбам
- Антоніё Сальеры
- Альфрэд Уль
- Ёзэф Гельмэсбэргер
- Ганс Готэр
- Дора Шварцбэрг
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ^ База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.
- ^ https://web.archive.org/web/20240430185709/https://asea-uninet.org/about-us/history/
- ^ https://web.archive.org/web/20231222111205/https://www.kemoe.at/mitgliedschaft/mitglieder
- ^ Старонка ў сеціве, дзеяпіс установы Архівавана 19 кастрычніка 2014.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка ў сеціве (анг.) (ням.)