Перайсьці да зьместу

Воўчая гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Воўчая
Найвышэйшы пункт
Вышыня 210,9 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Мёрскі раён
Краіна Беларусь
Горная сыстэма Браслаўская града
Узыходжаньне
Клясычны маршрут пешшу
Воўчая на мапе Беларусі
Воўчая
Воўчая
Воўчая

Во́ўчая — узгорак ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці на мяжы з Браслаўскім раёнам. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Перабродьдзя і за 19 км на паўночны захад ад Мёраў. Даўжыня 1,6 км, шырыня 1,1 км. Вышыня над узроўнем мора 210.9 м, бачная вышыня 30 м.

Утварыўся 15—16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга (паазёрскага) зьледзяненьня. Уяўляе краявое канцова-марэнавае ўтварэньне постмаксымальнай фазы. Адклады — марэнавыя супескі, суглінкі, грубыя пяскі.

Гістарычныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1939 году пагорак знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, за 19,6 км на палўднёвы захад ад пункту сутыкненьня латыскай, польскай і савецкай межаў[1].

  • География // Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л.А. Мателенок ; фото О.В. Молодечкин, Л.А. Мателенок. — Новополоцк, 2006. — С. 5—6.
  • Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / сост. В.А. Ермалёнок, П.И. Боголей; фото О.В. Молодечкин. — Новополоцк, 2007. — 50 с.: ил. — (Краеведы Витебщины о любимом крае).
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.