Вячаслаў Дашкевіч
Вячаслаў Дашкевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 красавіка 1941 (83 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, паэт |
Вячаслаў Язэпавіч Дашкевіч (15 красавіка 1941, в. Дзякшняны, Маладэчанскі раён, Вялейская вобласьць) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 15 красавіка 1941 году ў в. Дзякшняны Маладэчанскfuf раёну Вялейскай вобласьці ў сялянскай сям'і. У 1958 годзе скончыў сярэднюю школу. У 1959 годзе скончыў Ашмянскую вучэльню мэханізацыі сельскай гаспадаркі. Пасьля гэтага два гады працаваў трактарыстам у саўгасе імя Янкі Купалы Маладзечанскага раёну.
У 1959 годзе паступіў на завочнае аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, на другім курсе перавёўся на стацыянар, які скончыў у 1965 годзе. Працаваў карэспандэнтам Беларускага радыё (1964—1967), газэты «Физкультурник Белоруссии» (1967—1971), загадчыкам аддзелу часопісу «Родная прырода» (1971—1976), старшым рэдактарам Саюзу журналістаў БССР (1977—1980), старшым рэдактарам і загадчыкам аддзелу на Беларускім тэлебачаньні (1980—1986). З 1989 году працаваў навуковым супрацоўнікам аддзелу міжнацыянальных і міжнародных зносінаў Інстытуту філязофіі і права АН Беларусі.
У 2010 годзе быў выключаны з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У друку выступае з 1963 году, зь вершамі — з 1974 году. Першая кніга вершаў «Хвіліна чаканьня» ўвайшла ў калектыўны зборнік «Нашчадкі» (1979). У 1983 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Загадка Атлантыды».
Пераклаў з эстонскай мовы «Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ (тэлеп'еса, 1985) і асобныя вершы эстонскіх паэтаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.