Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
10 сьнежня: Міжнародны дзень правоў чалавека
1520 — Мартын Лютэр публічна спаліў у двары Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту папскую булу пра адлучэньне яго ад Касьцёла, што паклала пачатак аддзяленьню ад каталіцтва Рэфарматарскай царквы, якая атрымала назву Лютэранскай
1589 — каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала Кобрыню мескі герб (на выяве)
1868 — у Лёндане зьявіўся першы сьветлафор
1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына)
1948 — Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла і абвясьціла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека
1963 — увод у эксплюатацыю першай чаргі калійнага камбінату ў Салігорску
1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны
2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканалу «Белсат»