Перайсьці да зьместу

Вільчыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ві́льчыцы
трансьліт. Viĺčycy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Вяйнянскі
Насельніцтва
колькасьць:  394 чал. (2010)[1]
колькасьць двароў: 196 (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 213101
СААТА: 7244804016
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°46′58.8″ пн. ш. 30°20′33.0″ у. д. / 53.783° пн. ш. 30.3425° у. д. / 53.783; 30.3425Каардынаты: 53°46′58.8″ пн. ш. 30°20′33.0″ у. д. / 53.783° пн. ш. 30.3425° у. д. / 53.783; 30.3425
Ві́льчыцы на мапе Беларусі ±
Ві́льчыцы
Ві́льчыцы
Ві́льчыцы
Ві́льчыцы
Ві́льчыцы
Ві́льчыцы

Ві́льчыцы[1]вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вяйнянскага сельсавету. Чыгуначная станцыя на лініі МагілёўЖлобін. Разьмешчана за 12 км на поўдзень ад Магілёва. Краявід раўнінна-ўзгорысты. На захадзе, поўдні і ўсходзе мяжуе зь лесам. На поўдні цячэ р. Вільчанка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-ПецярбургАдэса, якая праходзіць побач зь вёскай.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў запісах інвэнтара 1560 году як сяло ў Магілёўскай воласьці Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнае ўладаньне, налічвала 15 дымоў. У 1580 годзе перададзена ў валоданьне шляхціцу. У 1635 годзе сяло ў Вяйнянскім войтаўстве Магілёўскай воласьці, дзяржаўная ўласнасьць, дзейнічалі царква, млын, карчма.

Пад уладай Расейскае імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітае у 1772 годзе апынулася ў складзе Расейскае імпэрыі. У 1850 годзе ў складзе ўладаньня Вейна Магілёўскага павету, шынок, млын, сукнавальня. Пасьля пракладкі ў 1859 годзе шашы МагілёўДоўск у сяле разьмяшчалася паштовая станцыя, якая мела 16 коней.

З пракладкай чыгункі пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Апрача земляробства ва ўсіх дварах сяляне займаліся вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны. Паводле перапісу 1897 году ў Палыкавіцкай воласьці Магілёўскага павета Магілёўскай губэрні.

У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.

У пачатку 20 стагодзьдзя школа граматы была ператворана ў царкоўна-прыходзкую. На яе аснове адкрыта работніцкая школа 1-й ступені, у якой у 1925 годзе было 67 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска стала часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай I зьезда КП(б) Беларусі ў складзе Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала этнічна беларускія тэрыторыі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году ў выніку першага ўзбуйненьня БССР вёска вернута Беларусі, зь 17 ліпеня 1924 году ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 году ў Магілёўскім раёне, з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1930-я гады арганізаваны калгас «Пралетарый».

У Нямецка-савецкую вайну зь ліпеня 1941 году да 26 чэрвеня 1944 году акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У барацьбе супраць фашызму загінулі 74 вяскоўцы. На ўшанаваньне іх памяці ў 1975 годзе ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Вяйнянскі цяплічны камбінат» (цэнтар — в. Вейна). Разьмяшчаліся Магілёўская зьверагаспадарка, лясьніцтва, двор буйной рагатай жывёлы, вытворчае аддзяленьне, сьвінагадоўчы комплекс «Усход». У вёсцы працавалі бібліятэка, сталовая, крама, аддзяленьне сувязі, Дом быту, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, 8-гадовая школа.

У 2007 годзе цэнтар ААТ «Агракамбінат „Усход“», дзейнічалі лякарная амбуляторыя, кавярня.

Задума забудовы створаная ў 1982 годзе ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». Забудова складаецца з працяглай плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Амаль раўналежна да яе на ўсход праходзіць прамая вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі. На поўначы разьмешчаны сад і шэраг двухпавярховых 4—8-кватэрных каменных дамоў, якія належаць зьверагаспадарцы, на паўночным захадзе — сьвінагадоўчы комплекс.

  • 17 стагодзьдзе:
    • 1635 — 36 двароў.
  • 18 стагодзьдзе:
    • 1742 — 43 двары.
  • 19 стагодзьдзе:
    • 1850 — 42 двары, 239 жыхароў.
    • 1880 — 46 двароў, 231 жыхар, на чыгуначнай станцыі — 1 дом, 10 жыхароў.
    • 1897 — 63 двары, 429 жыхароў, на паштовай станцыі — 2 жылыя пабудовы, 12 жыхароў.
  • 20 стагодзьдзе:
    • 1909 — 89 двароў, 466 жыхароў, на паштовай станцыі — 1 двор, 5 жыхароў.
    • 1926 — 103 двары, 618 жыхароў.
    • 1990 — 443 гаспадаркі, 1356 жыхароў.
  • 21 стагодзьдзе:
    • 2007 — 196 гаспадарак, 415 жыхароў.
  • Бакавы флігель паштовай станцыі (19 ст.).

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).