Перайсьці да зьместу

Гарадзенскі абласны суд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзенскі абласны суд
Знак Гарадзенскага абласнога суду Беларусі
Даведка
СкаротГАС РБ
Дата ўтварэньня25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Відсудовая ўлада
Сядзібабудынак
МесцазнаходжаньнеГорадня, Беларусь
Дзейнічае ў месцахГарадзенская вобласьць
Службовыя мовыбеларуская, расейская
СтаршыняАляксандар Анатольевіч Корзун
Першы намесьнік старшыніВалеры Іванавіч Цімафеевіч
Намесьнік старшыніАндрэй Андрэевіч Ліхай
Намесьнік старшыніІгар Анатольевіч Ярмак[1]
Галоўная ўправаВярхоўны суд Беларусі
Зьвязаныя службыГарадзенская аблуправа юстыцыі
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве
Колішняя назваГарадзенскі абласны суд БССР

Гарадзенскі абласны суд — вышэйшы суд Гарадзенскае вобласьці Беларусі. Ён знаходзіцца ў Горадні. Разглядае скаргі на пастановы раённых судоў. Абласны суд — адзіны суд, які можа выносіць смяротнае пакараньне ў вобласьці.

Гарадзенскі абласны суд мае наступныя паўнамоцтвы:

  • разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях
  • разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія i крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
  • ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
  • вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
  • ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.

Гарадзенскі аблсуд складаецца з 3 трох аддзелаў[2]:

  • Прэзыдыюм
  • Калегія па грамадзянскіх справах
  • Калегія па карных (крымінальных) справах

Асабовы склад прэзыдыюма Гарадзенскага абласнога суда зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленьні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Прэзыдыюм Гомельскага абл суду маюць 28 асоб. Асабовы склад:

Пасяджэньні прэзыдыюма праводзяцца па меры неабходнасьці. Пасяджэньне прэзыдыюма лічыцца правамоцным пры наяўнасьці большасьці членаў прэзыдыюма.

Калегія па грамадзянскіх справах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калегія па крымінальных справах мае свайго старшыню — Ярмак Ігар Анатольевіч, намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога суду.

Асабовы склад калегіі па грамадзянскіх справах наступныя судзьдзі:

  • МАЛЮЧОК Людміла Аляксандраўна
  • КАРЭЦКІ Юры Міраслававіч
  • МІХНЕВІЧ Вячаслаў Расьціслававіч
  • ПІПКО Сяргей Мікалаевіч
  • ДАЎГАШЭЙ Сьвятлана Іванаўна

Калегія па карных справах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калегія па крымінальных справах мае свайго старшыню — Ліхач Андрэй Андрэевіч, намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога суду.

Асабовы склад калегіі, наступныя судзьдзі:

  • ЗАЯЦ Анатолій Аляксандравіч
  • КОЗЕЛ Аляксандр Баляслававіч
  • СКОК Васілій Уладзіміравіч
  • СОБАЛЕЎ Ігар Уладзіміравіч
  • РАМАНОЎСКІ Валерый Яцэнтавіч
  • КУЛЕШ Віталій Эдвардавіч
  • РАЧЫНСКІ Мікалай Пятровіч
  • БУБЕНЧЫК Дзмітрый Вітальевіч
  • СЯНЬКО Віктар Антонавіч

Розныя аддзелы суду маюць асаблівасьці.

Прэзыдыюм Гарадзенскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суда:

  • разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія і крымінальныя справы
  • разглядае матэрыялы вывучэньня і абагульненьня судовай практыкі і аналізу судовай статыстыкі
  • заслухоўвае старшынь судовых калегіяў аб дзейнасьці судовых калегіяў, якія імі ўзначальваюцца
  • разглядае і зацьвярджае рэзэрв кадраў на пасады судзьдзяў раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў (за выключэньнем рэзерву кадраў на пасады старшынь і намесьнікаў старшынь раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў)
  • ажыцьцяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.

Калегія па карных справах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калегія па карных (крымінальных) справах Гарадзенскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Калегія па карных справах Гарадзенскага абласнога суда:

  • разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях
  • разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
  • ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
  • вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку

Калегія па грамадзянскіх справах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калегія па грамадзянскіх справах Гарадзенскага аблсуду мае свае асобныя правы і абавязкі. Калегія па грамадзянскіх справах Гарадзенскага абласнога суда:

  • разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых абставінах грамадзянскія справы
  • разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія справы ў апэляцыйным парадку, а таксама скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
  • ажыцьцяўляе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства
  • вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе і аналізуе судовую статыстыку
  1. ^ Управа // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 сьнежня 2021 г.
  2. ^ Аддзелы Гарадзенскага аблсуду // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 29 сьнежня 2021 г.