Горвальскі раён
Горвальскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Горваль. Плошча 535 км2, насельніцтва 14 761 чалавек (на 1 студзеня 1925 году), 56 населеных пунктаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горвальскі раён быў створаны пасьля другога ўзбуйненьня тэрыторыі БССР у 1926 годзе ў складзе Рэчыцкай акругі. 9 чэрвеня 1927 году ў сувязі зь ліквідацыяй Рэчыцкай акругі перададзены ў Гомельскую акругу.
У склад раёну ўваходзілі 20 сельсаветаў: Балашаўскі, Баpaвікoўскі, Берагаслабадзкі, Васількоўскі, Boсaўскі, Вузнаскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дзюрдзеўскі, Дуброўскі, Затонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка-Алізараўскі), Селішчанскі, Стaсeўскі, Сьведзкі Сьвідэрскі (Сьвідэрска-Мілаградглыбаўскі), Сьвятоўскі, Чарнейкаўскі, Шупейкаўскі.
4 жніўня 1927 году раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя была перададзеная Рэчыцкаму раёну.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 89
|
|