Дзьмітравіцкі сельсавет (Камянецкі раён)
Дзьмітравіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дзьмітравічы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Дзьмі́травіцкі сельсавет (афіцыйная назва — Дзьмітро́віцкі сельсавет[1]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Дзьмітравічы.
На поўначы тэрыторыя сельсавету выходзіць да Белавескай пушчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны Дзьмітравіцкі сельсавет у складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
24 верасьня 1998 году вёскі Вілы, Селішча Вялікае, Селішча Малое, Мшанкі, Гарошкаўка 1, якія раней належалі да Дзьмітравіцкага сельсавету, перададзеныя ў склад Камянюцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улучае ў сябе 29 населеных пунктаў з агульнай колькасьцю насельніцтва на 2010 год — 2034 жыхары. Найбуйнейшыя вёскі — Дзьмітравічы (588 жыхароў) і Хадасы (516), у якіх пражывае больш за палову насельніцтва ўсяго сельсавету. Больш за палову астатніх вёсак маюць насельніцтва менш за 30 жыхароў, а Абрамава знаходзіцца на мяжы зьнікненьня (3 жыхары).
Транспартныя сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз тэрыторыю сельсавету праходзяць аўтадарогі рэспубліканскага значэньня «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98) і Берасьце — Камянец — Каменюкі (Р83).
Азёры і рэкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля вёскі Ўнучкі маецца возера Смуга. Па поўначы тэрыторыі сельсавету працякае канал Хваянаўскі роў, які ўпадае ў раку Белую.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 49
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 87 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 7