Перайсьці да зьместу

Вапень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кальц»)
K ← Вапень → Sc
Mg

Ca

Sr
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Вапень, Ca, 20
Катэгорыя элемэнту Лужназямельныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 2, 4, s
Адносная атамная маса 40,08 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 4s 2
Электронаў у абалонцы 2 8 8 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Уласьцівасьці атама

Вапень[1], альбо кальц (лац. Calcium, Ca) — хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 20. Серабрыста-белы лёгкі мэтал.

Прыродныя крыніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утрыманьне ў зямной кары — 2,96% па масе: 5-е месца сярод элемэнтаў пасьля тлену, крэмну, алюміну і жалеза. З-за высокай хімічнай актыўнасьці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэньняў. Найбольш распаўсюджаныя мінэралы вапня — кальцыт CaCO3, ангідрыт CaSO4, гіпс CaSO4·2H2O, флюарыт CaF2. Радовішчы вапняку ў суседніх зь Беларусьсю краінах — ва Ўкраіне, у Расеі (Карэлія, Урал). Мелавыя адклады — у Расеі (Паволжа) і Ўкраіне. У Беларусі крэйдавыя адклады знаходзяцца ў Магілёўскай (Крычаўскі раён, Касьцюковіцкі раён і Чэрыкаўскі раён) і Гомельская абласьцях (Ваўкавыскі раён).

Антыфрыкцыйныя сплавы (кальцавыя бабіты) для падшыпнікаў. Актыўны адноўнік для атрыманьня рэдкіх і тугаплаўкіх мэталаў — урану, тору, ванаду, хрому, цыркону, берылю. Вапняк (CaCO3) ідзе на выраб вапны, цэмэнту, бэтону. У сельскай гаспадарцы прымяняюць нітрат і ортафасфат вапня як мінэральныя ўгнаеньні і падкормку для жывёлы.

Вапень ёсьць макраэлемэнтам, іёны якога дзейнічаюць як электраліт і зьяўляюцца незаменнымі для тварэньня костак. Іёны вапня ўтвараюць устойлівыя злучэньні зь бялкамі, чым уплываюць на скарачэньне цягліцаў, праводнасьць нэрваў і згортваньне крыві. Сярэдняя патрэба ў вапні складае каля 1 грама на дзень. Найбольш багатымі на вапень зьяўляюцца малочныя вырабы: цьвёрды сыр (чэдар, эдам) — 750 міліграмаў у 100 грамах, мяккі сыр (бры) — 260 мг, ёгурт — 200 мг, фруктовы ёгурт — 136 мг, малако і кефір — 120 мг, марозіва і кальцынаваны тварог (з хлёрыстым кальцам) — 100 мг, тварог — 80 мг. Пагатоў чым больш тлусты малочны выраб, тым менш засваяльны ў ім вапень, бо той утварае з тлушчамі цяжкарашчынальныя злучэньні. Засваяльнасьць вапня праз стрававальныя фэрмэнты павышаюць аскарбінавая кісьля (гародніна і садавіна), магн (арэхі, вотруб’е і хлеб), фосфар (рыба) і вітамін Д (малако, масла і рыба)[2].

  1. ^ Вапень // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Здаровае харчаваньне // Зьвязда : газэта. — 5 чэрвеня 2012. — № 105 (27220). — С. 2. — ISSN 1990-763x.