Кантынэнтальны кубак па хакеі
Кантынэнта́льны ку́бак — хакейнае спаборніцтва эўрапейскіх клюбаў, заснаванае ў 1997 року наўзамен скасаванаму Эўрапейскаму кубку. Плянавалася, што ў ім будуць выступаць клюбы краінаў, не прадстаўленых у Эўрапейскай хакейнай лізе, а клюбы-прадстаўнікі будуць абірацца нацыянальнымі хакейнымі фэдэрацыямі.
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першым сэзоне Кантынэнтальнага кубку 1997—1998 рокаў ўдзельнічалі 42 клюбы з 26 краінаў, за два наступныя гады колькасьць удзельнікаў вырасла да 48 камандаў. Каманды падзяляліся на групы, пераможцы якіх выходзілі ў наступны групавы раўнд. Пасьля трэцяга групавога раўнду наступавалі паўфіналы, у якіх акрамя пераможцаў трох групаў брала ўдзел каманда-гаспадар спаборніцтва. Першы групавы раўнд праходзіў у верасьні, другі ў кастрычніку, трэці — у лістападзе; урэшце, фінальная стадыя — у сьнежні.
У сэзоне 2000—2001 рокаў, калі Эўрапейская хакейная ліга не разыгрывалася, Кантынэнтальны кубак фактычна стаў эўрапейскім клюбным чэмпіянатам. Фармат не памяняўся, удзельнічалі 36 клюбаў з 27 краінаў.
З 2004—2005, са зьяўленьнем Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, у Кантынэнтальным кубку бяруць удзел чэмпіёны краінаў, якія не ўваходзяць у Вялікую шасьцёрку (паводле рэйтынгу ІІХФ), а таксама асобныя клюбы з чэмпіянатаў Вялікай шасьцёркі (напрыклад, расейскае Дынама Масква і славацкі Зволен).
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак фэдэрацый ІІХФ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кубак фэдэрацыяў быў афіцыйным эўрапейскіх хакейным клюбным спаборніцтвам, заснаваным у 1995. Гэта быў эўрапейскі чэмпіянат другога ўзроўню для клюбаў, якія ня трапілі ў Эўрапейскі кубак, у прыватнасьці з усходнеэўрапейскіх дзяржаваў. ЁН быў непасрэдным папярэднікам Кантынэнтальнага кубку, запачаткаванага праз два гады.
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першы год у турніры ўзялі ўдзел 13 усходнеэўрапейскіх клюбаў з дванаццаці краінаў, якія спаборнічалі па кубкавай сыстэме з трыма кваліфікацыйнымі групамі.
У наступным сэзоне з-за ўзрослае колькасьці ўдзельнікаў (далучыліся й некаторыя каманды з Заходняй Эўропы) быў уведзены дадатковы кваліфікацыйны раўнд.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Пераможца | Вынік | Фіналіст | Пляцоўка |
---|---|---|---|---|
1995 | Салават Юлаеў Уфа | 4-1 | Пардубіцы | Любляна, Славенія |
1996 | Масьціні Варэзэ | 4-3 | Мэталюрг Магнітагорск | Трэнчын, Славаччына |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Martin Merk. (15 студзеня 2012) Le Miracle de Rouen. International Ice Hockey Federation. Праверана 16 студзеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантынэнтальны кубак на Eurohockey.com