Перайсьці да зьместу

Клуж (жудзец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клуж
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус жудзец
Адміністрацыйны цэнтар Клуж-Напока
Дата ўтварэньня 1925
Насельніцтва
Плошча
  • 6674 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2, UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RO-CJ
Тэлефонны код 64
Код аўтам. нумароў CJ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Жудзец Клуж (па-румынску: Judeţul Cluj) — румынскі жудзец у рэгіёне Трансыльванія.

Плошча жудзецу 6674 км², зь якіх траціну займаюць Заходнія Румынскія горы вышынёй да 1800 м, якія заходзяцца на паўднёвым захадзе жудзецу.

У 2007 годзе тут пражывала 692 316 чалавек (мужчын — 333 923 і жанчын — 358 393 чалавек), шчыльнасьць насельніцтва — 103,73 чал./км².

Нацыянальны склад:

  • Румыны — 80 %
  • Вугорцы — 17,5 %
  • Цыганы — 2,5 %

Дынаміка зьмены колькасьці насельніцтва:

Год Насельніцтва
1930 475 533
1948 520 073
1956 580 344
1966 629 746
1977 715 507
1992 736 301
2002 702 755
2011 659 370

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жудзецу знаходзяцца 2 муніціпія, 6 гарадоў і 69 камун.

Маецца вытворчасьць шкла, касмэтыкі, тэкстылю, мэханічных кампанэнтаў; разьвіта лясная, харчовая і фармацэўтычная прамысловасьць. Раён прыцягвае значныя замежныя інвэстыцыі, разьвіта ІТ і фінансавая галіны.