Кляўдыя Шыфэр
Кляўдыя Шыфэр | |
Кляўдыя Шыфэр | |
Дата нараджэньня | 25 жніўня 1970 (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Райнбэрг, Нямеччына |
Рост | 180 см |
Вага | 58 кг |
Грудзі | 95 см |
Стан | 62 см |
Колер валасоў | бляндынка |
Вочы | блакітныя |
Кляўдыя Шыфэр (нарадзілася 25 жніўня 1970) — нямецкая топ-мадэль.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляўдыя Шыфер нарадзілася ў Райнбэргу, расла ў Дзюсэльдорфе. У мадэльным бізнесе дэбютавала ў 1987 годзе. Тады 17-гадовая дзяўчына пазнаёмілася ў начным клюбе з дырэктарам мадэльнага агенцтва Metropolitan. Кляўдыя пераехала ў Парыж і зьнялася для вокладкі часопіса Elle. Пазней яна атрымала выгодны кантракт на паказ мадэляў ад моднага дому Chanel. Кантракт з Chanel, рэклямная кампанія для Guess Jeans, некалькі доўгатэрміновых кантрактаў з Revlon зрабілі Шыфер адной з самых высокааплатных мадэляў у сьвеце.
За мадэльную кар'еру Кляўдыя зьявілася на вокладках часопісаў недзе 500 разоў. Нямецкія СМІ стала ўносяць яе ў сьпіс найбагацейшых жанчын Нямеччыны. За кожны працоўны дзень яна атрымлівала каля 50 тысяч даляраў. Часопіс «Форбс» ацэньвае яе багацьце ў 55 мільёнаў даляраў.
- У 1995 годзе Кляўдыя Шыфер стала самой прыгожай дзяўчынай у сьвеце па вэрсіі часопіса Paris Match.
- У 1997 годзе Кляўдыя падпісала кантракт з францускай фірмаю L’Oreal для прасоўваньня яе лініі прадуктаў Elseve па даглядзе за валасамі.
- У 2002 годзе пасьля 16 месяцаў знаёмства Кляўдыя выйшла замуж за брытанскага прадусара і кінарэжысэра Мэцью Вона — сына графа Джорджа Альбэрта Харлі дэ Друмонда, які, у сваю чаргу, быў хросным сынам караля Георга VI. У пары двое дзяцей — Каспар і Кліменціна. Па некаторых крыніцах, з тых часоў яна мянуецца лэдзі Кляўдыя, мае тытул графіні Оксфардзкай і жыве ў замку XVI стагодзьдзя - што ня вельмі пэўна, бо Мэцью Вон - пазашлюбны сын графа дэ Друмонда, які, у дадатак, не валодае тытулам графаў Оксфарда.
Рэклямныя выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — Чорнае і белае / Black and White
- 2001 — Сябры і палюбоўнікі / Friends & Lovers
- 2003 — Рэальнае каханьне / Love Actually
- 2005 — Пагоня
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Кляўдыя Шыфэр (анг.) на сайце IMDb
- Біяграфія
- Claudia Schiffer Compilation Відэа на TV-Click
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Кляўдыя Шыфэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў