Перайсьці да зьместу

Латгалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Латга́лы (па-латыску: latgaļi, letgaļi, leti; у рускіх крыніцах XI стагодзьдзя лецьгола і латыгола) — балцкая народнасьць.

Лічыцца, што яе назва дало назву ўсяму латыскаму народу (latvieši, латышы). Латгалы засялялі ўсходнюю частку сучаснай Латвіі па правым беразе Заходняй Дзьвіны. На захадзе межавалі з лівамі, на поўдні — зь селамі (селонамі) і земгаламі, на ўсходзе — з крывічамі, на поўначы — з эстонцамі. У X—XII стагодзьдзях у латгалаў вылучылася раньнефэадальная шляхта. З раньнефэадальнага пэрыяду латгалы распаўсюдзіліся на тэрыторыі ліваў.

  • Гісторыя Латвійскай ССР, 2 выд., Рыга, 1971.
  • Мугурэвіч Э. С., Усходняя Латвія і суседнія землі ў Х—XIII стст., пер. з латыскай, Рыга, 1965.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]