Перайсьці да зьместу

Лярэтанская літанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Літанія да Найсьвяцейшай Панны Марыі (Лярэтанская літанія) (па-лацінску: Litaniae Lauretanae) — адна зь літаньняў да Маці Божай; малітва каталіцкая, якую сьвятар вымаўляе разам (напераменку) зь вернікамі. Звычайна адпраўляецца ў траўні.

Яна ўзьнікла ў 13 стагодзьдзі ў Францыі. Назва «Лярэтанская» паходзіць ад італьянскага мястэчка Лярэта, дзе знаходзіцца адна з найвялікшых марыйных сьвятыняў. Менавіта там літанія набыла вельмі вялікую папулярнасьць у вернікаў. У літаньніі Касьцёл праслаўляе вялікія цноты і прывілеі, якімі Бог адарыў сваю верную Слугу.

Вымаўленьне была афіцыйна зацьверджанае першы раз Папам Сыкстам V. У 1631 годзе Сьвятая Кангрэгацыя Абрадаў забараніла самавольна дадаваць да літаньніі непацьверджаныя звароты, і кожная наступная зьмена ў яе адбывалася толькі з дазволу касьцельнай улады. Так, некаторыя ранейшыя звароты былі выключаны з тэксту малітвы, а замест іх зьявіліся новыя: «Каралева Ружанца сьвятога» (1675), «Каралева без граху першароднага зачатая» (1846), «Маці добрай рады» (1903), «Каралева супакою» (1917), «Каралева ўнебаўзятая» (1950), «Маці Касьцёла» (1980), «Каралева сем’яў» (1995). Такім чынам, цяпер літанія складаецца ўсяго з 49 тытулаў і прывілеяў Найсьвяцейшай Панны Марыі. Гэта не тычацца аднак Польшчы, дзе літанія складаецца з 50 тытулаў — апошнім зьяўляецца «Каралева Польшчы». Гэты тытул, у форме «Каралева Польскай Кароны», быў афіцыйна зацьверджаны 12 кастрычніка 1923 году [1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лярэтанская літаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў