Маляга
Маляга | |||||
гішп. Málaga | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1834 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Андалюзія | ||||
Правінцыя: | Маляга | ||||
Кіраўнік: | Франсіска дэ ля Торэ Прадас[d] | ||||
Плошча: | 395 км² | ||||
Вышыня: | 11 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 568 507 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1439,26 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 95 | ||||
Паштовы індэкс: | 29001–29018 | ||||
Нумарны знак: | MA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 36°43′0″ пн. ш. 4°25′0″ з. д. / 36.71667° пн. ш. 4.41667° з. д.Каардынаты: 36°43′0″ пн. ш. 4°25′0″ з. д. / 36.71667° пн. ш. 4.41667° з. д. | ||||
Маляга | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.malaga.eu/ |
Маляга (па-гішпанску: Málaga) — горад і муніцыпалітэт у Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Маляга, месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Маючы на 2010 год насельніцтва ў памеры 568 507 чалавек, Маляга зьяўляецца другім паводле велічыньні горадам у Андалюзіі й шостым паводле гэтага паказчыку ў краіне. Самы паўднёвы буйны горад у Эўропе, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Коста-дэль-Соль ля Міжземнага мора, прыкладна за 100 км на ўсход ад Гібральтарскага праліву і каля 130 км на поўнач ад Афрыкі.
Горад зьяўляецца важным культурным цэнтрам і мае досыць багатую мастацкую спадчыну. Сусьветна вядомы мастак і скульптар Паблё Пікаса й актор Антоніё Бандэрас нарадзіліся ў Малязе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маляга была заснавана фінікійцамі ў VIII стагодзьдзі да н. э. пад назвай Маляка. У пэрыяд рымскага панаваньня з 206 году да н. э. горад зьяўляўся важным портам, маючы назоў Флявія Малясытана. У 402 годзе Маляга была заваяваная вэстготамі. У 711 годзе Маляга апынулася пад кантролем арабаў, якія ўварваліся на паўвостраў з Паўночнай Афрыкі. Пры арабскім панаваньні горад стаў значным эканамічным цэнтрам. З XI стагодзьдзя места было цэнтар эмірату. 19 жніўня 1487 году Маляга была адваяваная кастыльскімі войскамі й далучана да Кастыліі. У 1501 і ў 1568—1570 гады Маляга была адным з цэнтраў паўстаньняў марыскаў.
Падчас Гішпанскай рэвалюцыі 1868—1874 гадоў, у ліпені 1873 году, у Малязе адбывалася кантанальнае паўстаньне бакуністаў. Падчас Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Маляга была базай рэспубліканскага флёту да захопу ў лютым 1937 году войскамі Франка пры падтрымцы Італіі. Сярод вядомых ураджэнцаў Малягі — мастак і скульптар Паблё Пікаса, у гонар якога названы аэрапорт, і актор кіно Антоніё Бандэрас.
У 1960-х гадох, нягледзячы на жорсткі франкісцкі рэжым, Маляга перажывала эканамічны бум, зьвязаны з рэзкім павелічэньнем патоку турыстаў, сярод якіх больш за ўсё было немцаў і ангельцаў. Менавіта ў гэты час становіцца папулярным гішпанскі курорт Коста-дэль-Соль і на гэтыя гады прыпадае рост прамысловасьці й самога гораду. Акрамя таго, росквіт Малягі падтрымліваўся працоўнымі мігрантамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якія забясьпечвалі наяўнасьць дастатковай колькасьці працоўнай сілы для прагрэсу ва ўсіх сфэрах.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэлільля, Гішпанія
- эль-Аюн, Заходняя Сахара
- Галвэнстан, Тэхас, ЗША
- Мобіл, Алабама, ЗША
- Папаян, Калюмбія
- Тыр, Лібан
- Сакатэкас, Мэксыка
- Пасаў, Нямеччына
- Фару, Партугалія
- Маніла, Філіпіны
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Паблё Пікаса — гішпанскі мастак
- Анхэля Эсьпіноса Руіс — беларускамоўная паэтка