Перайсьці да зьместу

Марсэльскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марсэльскі метрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Марсэль, Францыя
Пачатак працы 22 лістапада 1977
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 25,1 км
Колькасьць станцыяў 28
Пасажырапаток на дзень 210 тыс. (2012)
Пасажырапаток на год 76,7 млн (2012)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Марсэльскага мэтрапалітэну

Марсэльскі метрапалітэн (па-француску: Métro de Marseille) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Марсэле, Францыя. Адкрыўся 22 лістапада 1977, складаецца з 2 лініяў, на якіх знаходзяцца 28 станцыяў. Агульная працягласьць лініяў складае 25,1 км, зь якіх 15,6 зьяўляюцца падземнымі. Цягнікі ў Марсэльскім мэтрапалітэне на шынным ходзе, як і ў Ліёнскім мэтрапалітэне і на частцы лініяў Парыскага мэтрапалітэну. Сыстэма абслугоўваецца кампаніяй Régie des transports de Marseille (RTM). Шырыня каляіны — стандартная (1435 мм).