Мурманская вобласьць
Мурманская вобласьць | |
Мурманская область | |
Сьцяг | |
Гімн | Q4138471? |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга Паўночны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Мурманск |
Дата ўтварэньня | 28 траўня 1938 |
Губэрнатар | Дзьмітры Дзьмітрэнка |
Насельніцтва (2010) | 796 117[1] (61-е месца) |
Шчыльнасьць | 5,49 чал./км² |
Плошча | 144 902 км² (26-е месца) |
Месцазнаходжаньне Мурманскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-MUR |
Код аўтам. нумароў | 51 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Му́рманская во́бласьць (па-расейску: Мурманская область) — вобласьць на паўночным захадзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Мурманск. Вобласьць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю фэдэральную акругу, мяжуе з Нарвэгіяй і Фінляндыяй. а таксама з рэспублікай Карэлія. Створана як вобласьць РСФСР 28 траўня 1938 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мурманская вобласьць разьмешчана ў Паўночнай Эўропе. Знаходзіцца на Кольскім паўвостраве, а таксама на Рыбацкім і Сярэднім паўастравах. У склад вобласьці ўваходзяць Айнаўскія астравы, Вялікі востраў, Сем астравоў, востраў Кільдзін. Большай часткай знаходзіцца за Паўночным палярным кругам.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мурманская вобласьць разьмешчана на Балтыйскім крышталічным шчыце. Гэта сапраўды мінэралягічная скарбніца, якая ня мае сабе роўных па разнастайнасьці мінэралаў і карысных выкапняў. Больш за 700 мінэралаў (1/4 ад усіх вядомых на Зямлі) адкрыта ў ейных нетрах. Больш за 100 зь іх не сустракаюцца нідзе больш.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат у паўднёвай частцы ўмерана халодны, у паўночнай — субарктычны марскі, зьмякчэлы цёплым цячэньнем Гальфстрым, што дазваляе ажыцьцяўляць суднаходзтва круглы год. Узімку характэрная палярная ноч, летам — палярны дзень.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Практычна ўся Мурманская вобласьць пакрыта тундрай і лесатундрай, толькі на поўдні вобласьці месьціцца паўночная тайга. Дрэвы на поўначы вобласьці часта карлікавыя (бяроза й асіна), добра расьце елка, сустракаецца хвоя, тундры высланы, як дываном, імхамі й лішайнікамі, шмат ягадаў, як то чарніцы, марошка, дурніца, брусьніца й журавіны. Значныя запасы драўніны, іхняя велічыня залішняя для рэгіёну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя знаходжаньня чалавека на тэрыторыі цяперашняй Мурманскай вобласьці налічвае некалькі тысячагодзьдзяў. Выяўленыя археолягамі помнікі пацьвярджаюць знаходжаньне людзей на Кольскім паўвостраве ўжо ў VIII—VII тысячагодзьдзі да нашай эры, у пэрыяд Арктычнага палеаліту[2].
За кошт зьмешваньня людзей эўрапеоіднага тыпу першай хвалі зь людзьмі мангалоіднай зьнешнасьці з Паўночнага Ўрала ўтварылася саамская фіна-моўная народнасьць, якая распаўсюдзілася па ўсім Кольскім паўвостраве й поўначы Скандынавіі. На Русі гэтых людзей называлі лопарамі[3].
Баяры Наўгародзкай рэспублікі рэгулярна пасылалі на поўнач прамысловыя экспэдыцыі за рыбай, пушнінай, салам цюленю й іншымі «багацьцямі поўначы». Меркавана да XII стагодзьдзя экспэдыцыі прасоўваліся ўсё далей на поўнач да Кольскага паўвострава[4]. У наўгародзкім летапісу, датаваным 1216 годам, зьмяшчаецца першае згадваньне пра наяўнасьць улады Наўгародзкай Русі на Кольскай поўначы. Мясцовыя жыхары былі абкладзены данінай.
У 1940 годзе пасьля заканчэньня Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў у склад Мурманскай вобласьці ўвайшлі заходняя частка паўвостраваў Рыбачы й Сярэдні.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2010 году колькасьць насельніцтва складала 796 117 чалавек, шчыльнасьць — 5,49 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (85,25%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (6,38%), трэцяй — беларусы (2,28%), якіх у 2002 годзе налічвалася 20 335 чалавек. Да карэнных жыхароў рэгіёну саамаў належецыь толькі 1 769 чалавек.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валавы рэгіянальны прадукт Мурманскай вобласьці ў 2008 годзе склаў 215,9 млрд расейскіх рублёў. У тым ліку здабыча карысных выкапняў — 40 млрд рублёў, апрацоўчая вытворчасьць — 33,7 млвд рублёў, аптовы й розьнічны гандаль, рамонт аўтатранспартных сродкаў, матацыклаў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня — 25,9 млрд рублёў, транспарт і сувязь — 24,5 млрд рублёў і іншыя[5].
Добра разьвіты рыбная, горназдабыўная, хімічная прамысловасьць і каляровая мэталюргія.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
- ^ Кольская археалягічная энцыкляпэдыя
- ^ Древнейшая история — История Мурмана
- ^ «Новгородский период». Возникновение «лапландского спора» — История Мурмана
- ^ Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по Мурманской области — Валовой региональный продукт
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мурманская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў