Мэлё
Выгляд
Мэлё | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 27 чэрвеня 1795 | ||||
Краіна: | Уругвай | ||||
Дэпартамэнт: | Сэра-Лярга | ||||
Вышыня: | 80 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 37000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 32°22′0″ пд. ш. 54°11′0″ з. д. / 32.36667° пд. ш. 54.18333° з. д.Каардынаты: 32°22′0″ пд. ш. 54°11′0″ з. д. / 32.36667° пд. ш. 54.18333° з. д. | ||||
Мэлё | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мэ́лё (па-гішпанску: Melo) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў дэпартамэнце Сэра-Лярга.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча было заснаванае 27 чэрвеня 1795 году Агустынам дэ ля Росам, афіцэрам Гішпанскай імпэрыі[1]. Яно было названае ў гонар гішпанскага каляніяльнага чыноўніка партугальскага каралеўскага паходжаньня Пэдра Мелё дэ Партугала. У 1801, 1811 і 1816 гадах вёска была захопленая партугальскімі сіламі. Па здабыцьці незалежнасьці Ўругваю Мэлё была афіцыйна абвешчаная сталіцай дэпартамэнту Сэра-Лярга. 22 траўня 1895 году Мэлё асобным актам набыла статус гораду[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «History of Melo». Crónicas de Cerro Largo 1945.
- ^ «LEY N° 9.888». República Oriental del Uruguay, Poder Legislativo