Перайсьці да зьместу

Міжнародны дзень сям’і

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжнародны дзень сям’і
Дата 15 траўня

Міжнаро́дны дзень сям’і́/Міжнародны дзень се́м’яў — абвешчанае Генэральнай Асамблеяй ААН ў 1993 року сьвята, якое адзначаецца штогод 15 траўня.

У 1989 року Асамблея ААН абвясьціла 1994 рок Міжнародным годам сям’і з мэтаю паглыбленьня разуменьня пытаньняў сям’і, аб’яднаньня магчымасьцяў розных краінаў для разьвязаньня ўсіх найсур’ёзьнейшых пытаньняў, зьвязаных зь сям’ёю. Абвяшчэньне свята было выклікана ўстурбаванасьцю сусьветнай супольнасьці сучасным становішчам сям’і і ейным значэньнем у працэсе выхаваньня падрастаючага пакаленьня.

20 верасьня 1993 року Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю A/RES/47/237, якая пастанавіла сьвяткаваць Міжнародны дзень сям’і штогод 15 траўня.

Штороку з 1996 Генэральны сакратар ААН абірае дэвіз сёлетняга сьвята:

  • 1996 — «Сем’і: першыя ахвяры беднасьці і беспрытульнасьці»
  • 1997 — «Збудаваньне сям’і на грунце партнэрства»
  • 1998 — «Сем’і: настаўнікі і забясьпечнікі правоў чалавека»
  • 1999 — «Сям’я для ўсіх узростаў»
  • 2000 — «Сем’і: удзельнікі і бэнэфіцыяры разьвіцьця»
  • 2001 — «Сем’і і дабраахвотнікі: разбудова грамадзкай згуртаванасьці»
  • 2002 — «Сем’і і сталеньне: магчымасьці і выпрабаваньні»
  • 2003 — «Падрыхтоўка да адзначэньня 10-й гадавіны Міжнароднага году сям’і ў 2004»
  • 2004 — «10-я гадавіна Міжнароднага году сям’і: прастора для дзеяньняў»
  • 2005 — «ВІЧ/СНІД і сямейны дабрабыт»
  • 2006 — «Перамены ў сям’і: выпрабаваньні і магчымасьці»
  • 2007 — «Сем’і і асобы з інваліднасьцю»
  • 2008 — «Бацька і сям’я: адказнасьць і выпрабаваньні»
  • 2009 — «Маці і сям’я: выпрабаваньні ў зьменлівым сьвеце»
  • 2010 — «Уплыў міграцыі на сем’і ва ўсім сьвеце»
  • 2011 — «Супрацьстаяньне сямейнай беднасьці і сацыяльнай адарванасьці»
  • 2012 — «Забесьпячэньне балянсу між сям’ёй і працай»
  • 2013 — «Прасоўваньне сацыяльнай інтэграцыі і салідарнасьці між пакаленьнямі»
  • 2014 — «Значэньне сям’і ў дасягненьні мэтаў разьвіцьця; Міжнародны год сям’і + 20»
  • 2015 — «Мужчыны ў адказе? Плоцевая роўнасьць і правы дзяцей у сучасных сем’ях»
  • 2016 — «Сям’я, здаровы лад жыцьця і ўпэўненая будучыня»
  • 2017 — «Сям’я, адукацыя і дабрабыт»
  • 2018 — «Сям’я й інклюзіўнае грамадзтва»
  • 2019 — «Сям’я й абарона клімату»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]