Мікалай Аляксееў
Мікалай Аляксееў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Іванавіч Аляксееў |
Нарадзіўся | 17 сьнежня 1898 г. Пецярбург, Расея |
Памёр | 12 жніўня 1985 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мова | расейская мова |
Дэбют | 1939 |
Узнагароды |
Мікала́й Аляксе́еў (17 сьнежня 1898, г. Пецярбург, Расея — 12 жніўня 1985) — беларускі расейскамоўны пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 17 сьнежня 1898 году ў Пецярбургу ў сям’і дворніка. Рана стаў сіратой. Працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбургу, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 году быў прызваны ў войска. Быў паранены на Заходнім фронце. Удзельнічаў у Лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкім перавароце і грамадзянскай вайне. У 1918—1958 гг. у Савецкай Арміі прайшоў шлях ад радавога байца да генэрал-маёра. У 1935 годзе скончыў Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынэрнай акадэміі. Удзельнічаў у баях на Хасане. У час нямецка-савецкай вайны быў начальнікам аддзелу кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. У 1958 годзе быў звольнены ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняга сувораўскага вучылішча. Пераехаў у Менск. Чалец СП СССР з 1947 году. Памёр 12 жніўня 1985 году[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаў на расейскай мове. Пачаў друкавацца з 1939 году. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (Масква, 1946), «Испытание» (Курск, 1957), «По зову сердца» (1974), аповесьцяў «Вот так-то, Николай!» (зборнік «Люди высокого долга», 1964), «Сухарь» (1971), дакумэнтальнай кнігі «Навстречу Победе» (Масква, 1970) і дакумэнтальнай аповесьці «Осколком оборванная жизнь» (Масква, 1978). Аўтар п’есы «Сестра Варвара» (пастаўлена ў 1960)[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяцьцю ордэнамі Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I і II ступеняў, «Знак Пашаны». крыжам Грунвальда III класа і мэдалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 17 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларусі
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны