Перайсьці да зьместу

Міс Расея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міс Расе́я — штогадовы расейскі нацыянальны конкурс прыгажосьці. Упершыню быў праведзены ў 1927 годзе.

У 1927—1938 гадах конкурс праводзіўся ў Парыжы (на той момант у Францыі пражывала каля 200 тысячаў эмігрантаў з Расеі; у СССР праводзіць падобныя конкурсы тады не ўяўлялася магчымым). Першапачаткова прыгажунь выбіралі толькі зь ліку эмігрантак. Але з 1929 году заснавальнікам аглядаў расейскіх прыгажунь узяў на сябе парыскі часопіс «Ілюстраваная Расея», і геаграфія адбору канкурсантак пашырэла — зараз у конкурсе маглі ўдзельнічаць расейскія дзяўчыны, якія пражываюць у любых эўрапейскіх краінах. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны, конкурс «Міс Расея», як і іншыя конкурсы прыгажосьці перастаў праводзіцца. У 1989 годзе конкурс зноў быў адроджаны, з гэтага моманту ён праводзіцца ў Маскве (у 1989 і 1990 гадах зваўся «Міс СССР»). Прэзыдыюм конкурсу ўзначаліў Мікалай Мікалаевіч Косьцін, які ўвёў «Міс Расея» у новае стагодзьдзе з годным сьпісам партнэраў і, менавіта падчас яго тэрміна кіраваньня дырэкцыяй, былі дасягнутыя найболей значныя для конкурсу вяршыні.

Пераможцы конкурсу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1929 годзе пераможцам конкурсу «Міс Расея» стала Валянціна Астэрман. Аднак пасьля завяршэньня конкурсу высьвятлілася, што ў яе апынуўся не ўцякацкі пашпарт, як ва ўсіх удзельніц, а нямецкі. Гэта супярэчыла правілам конкурсу, карона перайшла да Ірыны Лявіцкай.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]