Перайсьці да зьместу

НХЛ 2017—2018 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

НХЛ у сэзоне 2017—2018 гадоў — 101-ы (100-ы гульнявы) сэзон Нацыянальнай хакейнай лігі, які распачаўся 4 кастрычніка 2017 году. Пачынаючы з гэтага сэзону, ліга пашырылася на яшчэ адзін клюб «Вэгас Голдэн Найтс», якая стала 31 клюбам у лізе. Новая каманда была ўключана ў Ціхаакіянскі дывізіён Заходняй канфэрэнцыі.

Таксама гэты сэзон быў прыкметы тым, што кіраўніцтва НХЛ не адпусьціла хакеістаў на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхан, якія праходзілі ў лютым 2018 году. Такім чынам пасьля пяці запар алімпійскіх турніраў хакеісты зь лігі зноўку былі вымушаныя прапусьціць гэтыя міжнародныя спаборніцтвы.

Пераможцам рэгулярнага сэзону ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў клюб «Нэшвіл Прэдатарз»[1]. Клюб-дэбютант лігі, «Вэгас Голдэн Найтс» адразу ж прабіўся ў плэй-оф у першым сваім сэзоне і стаў 12-м клюбам у гісторыі НХЛ, які дамогся такога посьпеху[2]. Таксама «Вэгас» стаў першым клюбам у гісторыі галоўных паўночна-амэрыканскіх лігаў (НХЛ, НБА, МЛБ і НФЛ), хто здолеў стаць чэмпіёнам свайго дывізіёну ў дэбютным сэзоне[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]