Перайсьці да зьместу

Нікляс Фюлькруг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікляс Фюлькруг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 1993(1993-02-09)[1][2] (31 год)
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўэст Гэм Юнайтэд
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2012
2012—2014
2013—2014
2014—2016
2016—2019
2019—2023
2023—2024
2024—
Вэрдэр 2
Вэрдэр
Гройтэр Фюрт (арэнда)
Нюрнбэрг
Гановэр-96
Вэрдэр
Барусія Дортмунд
Ўэст Гэм Юнайтэд
26 (10)
23 (2)
23 (6)
56 (17)
75 (21)
92 (45)
29 (12)
3 (0)
Зборныя
2022— Нямеччына 22 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 жніўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 верасьня 2024.

Ні́кляс Фю́лькруг (па-нямецку: Niclas Füllkrug; нар. 9 лютага 1993 году) — нямецкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Фюлькруг восем гадоў правёў у моладзевай акадэміі клюбу «Рыклінген» у родным Гановэры[3], дзе трэнэрам быў ягоны бацька. Ужо ў той час хлопец забіваў шмат галоў. У наступным нападнік займаўся футболам у акадэміі брэмэнскага «Вэрдэра». У складзе гэтага клюбу, але ў рэзэрвовай камандзе, гулец дэбютаваў у прафэсійным футболе.

Фюлькруг на трэнаваньні «Вэрдэру».

24 жніўня 2023 году гулец на правах арэнды на адзін сэзон далучыўся да клюбу «Гройтэр Фюрт»[4][5]. У матчы супраць «Эрцгебірге Аўэ» нападнік учыніў хет-трык усяго за 12 хвілінаў[6]. У 2014 годзе Фюлькруг склаў доўгатэрміновы кантракт зь «Нюрнбэргам», але «Вэрдэр» захаваў опцыю выкупу гульца за фіксаваную цану[7]. Пасьля некалькіх сэзонаў у клюбе ў ліпені 2016 году спартовец апынуўся ў «Гановэры-96», зь якім склаў чатырохгадовую працоўную ўгоду. Як паведамлялася, «Нюрнбэрг» атрымаў 2 мільёны эўра ды 1 мільён магчымых бонусаў[8][9]. У клюбе з роднага гораду Фюлькруг ня мог улучыць галоў у браму супернікаў ажно восем першых матчаў запар, але 13 студзеня 2018 году аформіў хет-трык у браму «Майнцу»[10][11]. За той сэзон нападнік паклаў на свой рахунак 14 галоў, чым зьвярнуў увагу на сябе з боку галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[12]. Улетку 2018 году мёнхэнглядбаскай «Барусія» прапаноўвала 18 мільёнаў эўра за гульца. Таксама існавала цікавасьць з боку некалькіх ангельскіх клюбаў, але ён застаўся ў клюбе. У наступных сэзонах пашкоджаньні часам заміналі футбалісту гуляць ува ўсіх матчах.

У красавіку 2019 стала вядома, што з новага сэзону нападнік вярнецца ў «Вэрдэр». 26 верасьня гулец адзначыўся хет-трыкам за брэмэнцаў у матчы супраць «Шальке-04»[13]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў Фюлькруг пацэліў 19 галоў у матчах Бундэсьлігі 2, чым дапамог клюбу вярнуцца ў элітны дывізіён[14]. Ён працягнуў забіваць галы ў наступным сэзоне. 31 жніўня 2023 году дортмундзкая «Барусія» паведаміла аб тым, што клюб пагадніўся з гульцом аб пераходзе. Гэта каштавала дортмундцам 13 мільёнаў эўра ды яшчэ дадаткова 2 мільёны эўра ў якасьці бонусаў[15]. 29 верасьня Фюлькруг улучыў мяч у браму «Гофэнгайму», пачаўшы лік сваім галам за «чмялей»[16]. 7 лістапада нападнік адзначыўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[17]. 28 студзеня 2024 году спартовец учыніў хет-трык у матчы супраць «Бохуму»[18].

5 жніўня 2024 году Фюлькруг прыяднаўся да ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд», якія выклалі за немца 27 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[19][20]. Кантракт разьлічаны на тэрмін у чатыры гады.

У лістападзе 2022 года Фюлькруг быў выкліканы ў зборную Нямеччыны на чэмпіянат сьвету 2022 году ў Катары[21]. Пры падтрыхтоўцы да турніру Фюлькруг дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Аману, выйшаўшы на замену і пры гэтым забіўшы гол. Гулец стаў самым узроставым палявым гульцом, які дэбютаваў за зборную за апошнія 20 гадоў. У дзень дэбюту нападніку было 29 гадоў і 280 дзён[22]. 27 лістапада Фюлькруг улучыў мяч ў матчы чэмпіянату сьвету ў браму зборнай Гішпаніі, што дазволіла камандзе здабыць адзін пункт[23]. 1 сьнежня нападнік пацэліў мяч у браму зборнай Коста-Рыкі.

  1. ^ а б в Niclas Füllkrug // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Niclas Füllkrug // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ «Archiv: November 2006». Fidele Dörp.
  4. ^ «Fürth leiht Füllkrug ein Jahr von Werder Bremen». Nord Bayern.
  5. ^ «Fürth holt Niclas Füllkrug auf Leihbasis». Greuther Fürth.
  6. ^ «6:2! Füllkrug-Hattrick in zwölf Minuten». Kicker.
  7. ^ «Füllkrug unterschreibt Dreijahresvertrag beim FCN». Kicker.
  8. ^ Tietenberg, Dirk (19.07.2016). «Hannover 96: Zwei für die erste Klasse». Neue Presse.
  9. ^ «Füllkrug kehrt in seine Heimat zurück». Hannover 96.
  10. ^ «Niclas Füllkrug hat-trick completes fightback for Hannover over Mainz». Bundesliga.
  11. ^ «Füllkrug’s on fire! Bundesliga defences are terrified as the Hannover marksman takes aim». Bundesliga.
  12. ^ «„Meine Heimat“: Füllkrug verlängert in Hannover». Kicker.
  13. ^ «Niclas Füllkrug hits hat-trick as Werder Bremen add to Schalke’s woes». Bundesliga.
  14. ^ Clark, Gill (27.11.2022). «Who is Niclas Fullkrug? Germany star’s incredible rise from unheralded second tier star to World Cup hero». Goal.
  15. ^ «Dortmund officially introduce Füllkrug». Bulinews.
  16. ^ «Dortmund siegt bei Füllkrugs Torpremiere». Faz.
  17. ^ «Borussia Dortmund schlägt Newcastle United und stößt Tür zum Achtelfinale weit auf: Füllkrug und Brandt treffen». Eurosport.
  18. ^ «Füllkrug-Gala lässt BVB jubeln». Sport1.
  19. ^ «Hammers complete signing of Germany international Niclas Füllkrug». West Ham United F.C.
  20. ^ «Niclas Fullkrug: West Ham sign Germany forward for £27m from Borussia Dortmund». BBC Sport.
  21. ^ «„War ein langer Weg!“ Füllkrugs emotionale Worte zur Nominierung». Sport1.
  22. ^ @optafranz (16.11.2022). «Aged 29 years and 280 days, Niclas Füllkrug is the oldest outfield player to make his debut for Germany in 20 years». Tweet.
  23. ^ «Niclas Füllkrug rettet gegen Spanien ein Unentschieden». Deutsche Welle.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]